be

Радзіма песняра

Камплект паштовак

Сядзіба Акінчыцы, дзе з'явіўся на свет Якуб Колас, цяпер уваходзіць у рысу горада Стоўбцы. За 5 кіламетраў ад Стоўбцаў знаходзіцца сядзіба Альбуць, дзе будучы пісьменнік жыў з сям'ёй ад 1890 года і якую ён апісаў у паэме «Новая зямля» пад назвай «Парэчча». За некалькі кіламетраў, у Смольні, жылі маці, дзядзька, браты і сёстры літаратара. Менавіта тут у 1912 годзе ўпершыню сустрэліся Якуб Колас і Янка Купала. Хутар Ласток, дзе захаваўся аўтэнтычны дом, у якім з трох да васьмі гадоў жыў Якуб Колас, аддзяляе ад Смольні каля 8 кіламетраў. Тут захаваліся дом, хлеў, гумно — усе яны стаяць з тых часоў, калі тут жыла сям'я Міцкевічаў. Адзін з пакояў дома аддадзены пад музейныя экспанаты

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: Філіял Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа
  • Месца выхаду: Сташбцы
  • Дата выхаду: 2007
  • Выдавец: Філіял Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа
  • Памеры: 17 штук, 17 см
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Літаратуразнаўства
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 2687
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org