be

Ракам у Еўропу

Пуцяводная анталогія "Нівы"

Хочаце верце, хочаце праверце, але мы ішлі ў Еўропу паступова і планамерна. Ад самага свайго нараджэння, гэта значыць з векапомнага 1956 года, калі Народная Польшча назвала нас беларусамі. І не хвалімся напрамкам, як іншыя новаеўрапейцы. Такі нораў, быць у засені. Дзякуючы яму мы выжылі ў халодным прыцемку дыктатуры пралетарыяту, без вялікіх страт пераадолелі пераходны перыяд і лёгка праслізнуліся ў рэальную дэмакратыю. Тут памагла нам другая прыродная рыса — смех. На ім і трымаецца дэмакратыя. Без яго „Ніва" пераўтварылася б у пахавальнае прадпрыемства. У кожнай нацыі свой заскок. Наш смех ачышчае душу, штурхае на роздумы. Ён і абаронны шчыт і наступальнае джала. Усё беларускае жыццё прыпраўлена гумарам. Мы гэта ведаем ад першай казкі. Таму, кінутыя на выжыванне, смяемся. 3 іншых і з сябе. Смех — наша здароўе і надзея. Калі смяемся, значыць жывем. І перш за ўсё і больш за ўсё шчаслівы, што можам смяяцца.

Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка «Ніва»
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2004
  • Рэдактар: Валкавыцкі Георгій
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка «Ніва»
  • Выдавецтва/ друкарня: Offset-Print, Białystok
  • Памеры: 112с., 21см
  • ISBN: 83-917349-2-7
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1209, 1208
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org