![]() |
![]() |
Сярод выдатных з’яў беларускай фальклорнай спадчыны асаблівае месца займае «Жаніцьба Цярэшкі». Гэта адна з найбольш цікавых этнічных формаў каляднага абрадавага ігрышча моладзі, якая дасягнула шлюбнага ўзросту. Асноўнае дзеянне ігрышча – падбор шлюбных пар, жаніцьба маладых – мае тут умоўны, карнавальны, гульнёвы характар, уласцівы падобным абрадавым звычаям многіх еўрапейскіх народаў. Аднак распрацаванасць сцэнарыя «Жаніцьбы Цярэшкі» ў... Болей »
Мы рады прадставіць Вашай увазе Дапаможнік для Шпацыру па Памяці для выкладчыкаў і настаўнікаў, якія хочуць цікава і з заангажаваннем абмяркоўваць з маладымі людзьмі гісторыю, спадчыну і памяць. Навучальны матэрыял дапаможа абмяркоўваць помнікі і заахвоціць маладых людзей задаваць пытанні да спрэчных гістарычных падзей. Выданне можна выкарыстоўваць у фармальнай і нефармальнай адукацыі моладзі ва ўзросце ад 15 да 25 гадоў. Болей »
У 1982 г. шырака, у сусьветным маштабе пад эгідаю ЮНЭСКА былі адзначаныя сотныя ўгодкі ад нараджэньня Янкі Купалы н Якуба Коласа. Але на папярэдні 1981 году прыпадалі таксама сотныя, а цесна звязаныя з Купалавымі-Коласавымі, угодкі ад нараджэньня (10 чырвеня 1881 г.) Івала Луцкевіча (памёр 20 жнівеня 1919 г.). Аднак, для адзначэньня гэтых угодкаў у савецкай Беларусі блізу нічого ня было зроблена. Адтуль і дайшоў да нас толькі артыкул ка... Болей »
Якуб Колас!.. У літаратурным псеўданіме Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча -- народнага паэта Беларусі Якуба Коласа -- шмат сэнсу і чалавечага цяпла. “Колас -- гэта хлеб, гэта само жыццё”,-- пісаў Раман Сабаленка. Гэтым псеўданімам яшчэ на пачатку сваёй творчай дарогі малады паэт падкрэсліў, што жыццём сваім і творчасцю заўсёды будзе цесна звязаны з народам, з роднай зямлёй, што з жыцця народа, як з найглыбейшай крыніцы, будзе чэрпаць ду... Болей »
У зборніку “... Міласці Вашай просім”, альбо Адзін год у навейшай гісторыі Беларусі, адлюстраваны ў лістах, заявах, скаргах і іншых формах звароту грамадзян” прадстаўлены розныя формы зваротаў грамадзян БССР да ўладаў у 1951 г. Дакументы, адабраныя для зборніка, адлюстроўваюць ваганне грамадскіх настрояў і зрухі ў масавай свядомасці, якія адбываліся ў БССР у сярэдзіне ХХ ст. У зборнік уключаны найбольш характэрныя лісты грамадзян, а так... Болей »
Час да 60-тых гадоў цяперашняга стагоддзя , г. азн. да апошняй польска-рускай вайны, адзначыўся ў польскай літаратуры вялікім ажыўленнем у вывучэнні мясцовых этнаграфічных элементаў тэрыторый, уваходзіўшых некалі ў склад Польскай дзяржавы. Амаль з пачатку нашага стагоддзя ў гэтай літаратуры пачалі з’яўляцца досьледы аб Маларосіі, Беларусі і Ліцве; гэтыя вобласьці вывучалісь з гістарычнага, этнаграфічнага і эканамічнага боку. Такому напр... Болей »
Prof. UW dr hab. Mikołaj Timoszuk należy do grona wybitnych polskich rusycystów i białorutenistów. Jest znakomitym leksykologiem i leksykografem, badaczem socjolektów rosyjskich, przekładów literatury religijnej na język białoruski oraz wschodniosłowiańskich dialektów Białostocczyzny. Mikołaj Timoszuk urodził się 15.06.1944 r. w Wojszkach (woj. podlaskie). Po ukończeniu III Liceum Ogólnokształcącego w Białymstoku został przyjęty na I ro... Болей »
Гэтая кніга ўнікальная двойчы. Па-першае, упершыню ў фразеалагічна-парэміалагічнай практыцы створаны фразеалагічна-парэміалагічны слоўнік асобы, якой з’яўляецца былая жыхарка пасёлка Амяльное Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Варвара Аляксандраўна Грэцкая. І, па-другое, гэта фразеалагічна-парэміалагічная карціна сусвету ва ўяўленнях беларусаў, увасобленая ў жыццё адной вёскі. Кніга будзе карыснай для ўсіх, хто цікавіцца беларускай н... Болей »
У зборніку прадстаўлена найбольш поўная калекцыя лекавых замоў Гомельшчыны ў сучасных запісах, сабраная падчас палявых фальклорных экспедыцый. Матэрыял размешчаны па раёнах, што дазваляе ўбачыць разнастайнасць функцыянальных груп і адметнасці мастацка-вобразнай сістэмы. Тэксты замоў, якія прапануюцца чытачу, даюць магчымасць пазнаёміцца з сучаснай карцінай захавання лекавых замоў у актыўнай памяці жыхароў Гомельскага рэгіёна. Замоўныя т... Болей »
Пастаўшчына і Мядзельшчына – радзіма і жыватворная крыніца натхнення вядомага белар ускага пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі. Аматары прыгожага пісьменства з гэтай кнігі могуць даведацца пра краявіды і гісторыю родных мясцін Паэта, яго творы пра родны край, словы землякоў пра Майстра; пра літаратурныя семінары «Даўжанскія в ечары» Болей »