be
pdf

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання (28 верасня 2008 года)

Вынікі маніторынгу

Рэспубліканскае праваабарончае грамадскае аб’яднанне «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» (БХК) у адпаведнасці са Статутам і на падставе дзеючага заканадаўства правеў маніторынг кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4;га склікання, якія адбыліся 28 верасня 2008 года. Маніторынг праводзіўся ў супрацоўніцтве з іншымі праваабаронцамі, якія далучыліся да гэтай працы. Перш за ўсе, гэта былыя сябры ліквідаванага ўладамі ў 2003 годзе праваабарончага цэнтра «Вясна». Таму назіранне праводзілася пад эгідай кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». У назіранні ўдзельнічалі 287 доўгатэрміновых назіральнікаў, якія адсочвалі правядзенне ўсіх выбарчых працэдур з моманту абвяшчэння выбараў, і таксама больш двухсот кароткатэрміновых назіральнікаў, якія маніторылі працэдуры галасавання і падліку галасоў. Вылучэнне назіральнікаў адбывалася ў розных формах, прадугледжаных заканадаўствам. Маніторынг вёўся ва ўсіх буйнейшых гарадах Беларусі: Мінску, Брэсце, Гродна, Віцебску, Магілёве, Гомелі, Баранавічах, Маладзечне, Глыбокам, Полацку, Наваполацку, Оршы, Барысаве, Жодзіна, Бабруйску, Мазыры, Светлагорску, Пінску і прылеглых да іх тэрыторыях. Доўгатэрміновае назіранне ахапіла 86 выбарчых акруг са 110.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Рэспубліканскае праваабарончае грамадскае аб’яднанне Беларускі Хельсінкскі камітэт
  • Месца выхаду: Масква
  • Дата выхаду: 2009
  • Рэдактар: Гулак Алег
  • Выдавец: Рэспубліканскае праваабарончае грамадскае аб’яднанне Беларускі Хельсінкскі камітэт
  • Выдавецтва/ друкарня: тыпаграфія Мікрапрынт
  • Памеры: 80с.
  • Катэгорыя: Палітыка, Правы чалавека, Грамадзтва
  • Copyright: © 2009 by РПГА Беларускі Хельсінкскі камітэт, Маскоўская Хельсінкская група
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выдадзена Маскоўскай Хельсінкскай групай, 107045, Расія, г. Масква, Вялікі Галавін зав., д. 22. буд. 1.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org