be
pdf epub

Доўгая дарога да свабоды

Махнач Мікалай

Маладаследаваная, а камуністычнымі часамі цалкам забароненая тэма – беларусы на заходніх франтах антыгітлераўскай кааліцыі. Там змагаліся дзесяткі тысяч ураджэнцаў нашай краіны, з якіх шмат хто залічаў сябе да свядомых беларусаў. Найбольш іх было ў 2-м Польскім корпусе генерала Андэрса, які арганізаваўся ў Сярэдняй Азіі з былых грамадзян польскай дзяржавы, рэпрэсаваных камуністычным рэжымам. Сярод іх апынуўся і малады хлопец з Валожына – Мікалай Махнач, якога напярэдадні германа-савецкай вайны прымусам вывезлі, як і шмат каго іншага з Беларусі, на лесараспрацоўкі Карэліі. Адтуль і пачалася яго доўгая і пакручастая дарога да свабоды – праз Прыўралле і Сярэднюю Азію ў Іран, Ірак і Палестыну. Адтуль – на італійскі фронт, дзе ён ваяваў ажно да капітуляцыі Германіі. Пасля Перамогі некаторыя андэрсаўцы вярнуліся да сваіх сем’яў у Беларусь. А адтуль колішніх “братоў па зброі” савецкія карнікі зноў павезлі ў высылкі і канцлагеры Поўначы і Сібіры. Мікалай не паверыў салодкім абяцанкам чырвонапагоннікаў і не вярнуўся, таму ацалеў. Затым была Англія, а ў 1952 годзе наш зямляк перабраўся за акіян, дзе ў далёкай Амэрыцы закончылася ягоная дарога да Свабоды. Менавіта тут ён знайшоў сваю “Зямлю Абяцаную”, адабраную на Бацькаўшчыне камуністычнымі акупантамі. У свае амаль дзевяноста дзядзька Мікалай захаваў фенаменальную памяць. Яго ўспаміны напоўненыя мноствам фактаў, лічбаў, імёнаў, падзей, назіранняў над лёсамі землякоў. У гэтым іх неацэнная каштоўнасць, як узору жывой паўсядзённай гісторыі беларусаў. (Міхась Чарняўскі)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2011
  • Катэгорыя: Гісторыя, Палітыка, Правы чалавека, Грамадзтва, Мэмуары
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org