![]() |
![]() |
Вымярзаем. Па нейкай дурной завядзёнцы цэнтральнае ацяпленне ў нашых дамах уключаюць толькі тады, калі тэмпература апусціцца значна ніжэй камфортнай. Нехта нібыта чакае, што ўслед за летам і восенню прыйдзе яшчэ адно лета. Нібыта за гэтыя тыдзень-другі можна значна зэканоміць паліва. Эканомілі яго лепш бы на вайсковых манеўрах! А тут эканомія тая вылазіць бокам. І асабліва пакутваюць ад яе тыя людзі, якія маюць хранічныя захворванні, ... Болей »
Бессаромнасць, або суб’ектыўныя заметкі ад выступлення лідэра адной эўрапейскай краіны. Якраз у дзесятую гадавіну знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага кіраўнік Беларусі дзяліўся з літоўскімі карэспандэнтамі сваімі поглядамі на жыццё-быццё. Той, каго падазраюць у дачыненні да знікнення гэтых людзей, у прывычнай нахрапістай манеры “наязджаў” на журналістаў і, стараючыся быць “шчырым”, паказваў сваю звычайную дасведчанасць ва ... Болей »
Аддзяка за шчырую працу. Я – шараговы настаўнік, такі, якіх у раёне большасць. Працую я на дзве школы, а шчэ нядаўна працаваў на тры. І тая Стрыжаўская школа, куды я даязджаў на сваім аўта за свой кошт, знаходзілася ад маёй хаты за 20 км. Мой месячны заробак, як і ў большасьці шараговых настаўнікаў, ледзь сягае вышэй за 200 у.а., чвэртку якога я вымушаны выдаткоўваць на бензін. Рэшты на нармальнае жыццё не хапае, але я маю яшчэ невяліку... Болей »
Сустрэча ў Старых Ранчыцах. Насуперак усім перашкодам сустрэча з пісьменнікамі адбылася, як і планавалася, 20-га жніўня, але толькі ў Старых Ранчыцах, у доме, дзе месціцца рэдакцыя “Крывінкі”. Яна доўжылася цягам амаль дзвюх гадзін. Спачатку выступіў Валер Булгакаў, які расказаў пра свой часопіс і навінкі кнігарні “Наша Ніва”. Потым была праведзена прэзентацыя кнігі Алега Латышонка “Мы – беларусы”. Напрыканцы ўвагай слухачоў завалодаў... Болей »
Хлеб – усяму галава. І галава тая ў нашым раёне даўно хворая. Бо чорны хлеб, які складае аснову харчавання любой небагатай сям’і, у Бешанковічах вельмі нізкай якасці. І гэта адбываецца ўжо цягам некалькіх месяцаў. Ва ўсіх крамах мясцовы фармавы хлеб прадаецца нейкі недапечаны, ці што. Калі такі хлеб рэжаш нажом, то нож ліпне да яго. Калі ён паляжыць да наступнага дня, то яго ядуць з ахвотай толькі каровы. У магазіне я прашу прадавачак... Болей »
Брахня як галоўны прынцып палітыкі. 17-га лютага расейскія масмедыі перадалі чарговую “сенсацыйную” навіну. Аказваецца, 9 мая 1945 года Сцяг Перамогі над рэйстагам узнялі зусім не рускі Ягораў і не грузін Кантарыя, як тое ўбівалі ў галовы некалькім пакаленням савецкіх людзей, а трое зусім іншых воінаў: украінец, асецін і беларус. І якраз 17-га лютага хавалі апошняга з тройкі – асеціна. Дзіву даешся, да чаго даходзіла сталінская фальс... Болей »
Кніга выяўляе мацярык беларускай духоўнасці ў Латвіі, створаны мастацкім словам за апошнія 80 гадоў. Бальшыня аўтараў зборніка народжаныя на латгальскай зямлі. Многія нашыя суайчыннікі, далучаныя лёсам да суседняй дзяржавы, прадоўжылі творчыя райнісаўскія традыцыі прыязнасці, узаемапавагі, натхнёнай чыннасці дзеля ўмацавання векавога спараднення. «Крывіцкія руны» — пачуты водгалас крэўнага латышска-беларускага сваяцтва. Болей »
Гэты нумар часопіса ў значнай ступені прысвечаны бадай адной самых знамянальных датаў у культурнай гістоыі Беларусі. 6 жніўня 1517 года была надрукаваная першая беларусая (беларускамоўная) кніга. У 2017 годзе мы будзем адзначаць пяцьсотгоддзе беларускага кнігадрукавання. Паўтысячы гадоў таму Францішкам Скарынам з Полацку былі надрукаваныя яго пераклады біблейскіх тэкстаў. Пачаткам пачатку беларускага кнігадруку лічыцца выхад у свет Псал... Болей »
2014 год адзначаны шматлікімі юбілеямі, зьвязанымі з падзеямі, што значна паўплывалі на хаду беларускай гісторыі, разьвіцьцё беларускай тоеснасьці і фармаваньне сучасных межаў Беларускай дзяржавы. Пералік гэтых падзеяў складаецца зь 500-годзьдзя Аршанскай бітвы, 75-годзьдзя ўзьяднаньня Заходняй Беларусі з БССР , 70-годзьдзя вызваленьня Беларусі ад нацыстоўскай акупацыі. Кожная з гэтых падзеяў наўпростава ці ўскосна асьвятляецца ў гэтым ... Болей »
Зь вялічэзным смуткам мы разьвіталіся зь Юркам Станкевічам, шматгадовым рэдактарам часопісу “Крывія”, лідэрам і сымбалем беларускай грамады ў Чэхіі. Юрка Станкевіч нарадзіўся ў Вільні і быў настарэйшым з трох сыноў вядомага прафэсара Яна Станкевіча і ягонай жонкі-чэшкі Марыі Навакавай. Прыхільнасьць Яна Станкевіча да ідэі незалежнасьці Беларусі вымусіла яго і ягоную сямью пакінуць Радзіму. Спачатку была Прага, потым паваенная амэрыканск... Болей »