be
html

Мэдыі ў посткамуністычных грамадзтвах: аб’ектыўная інфармацыя супраць ідэалягічных скажэньняў

Матэрыялы міжнароднай канфэрэнцыі, Менск, 18-19 кастрычніка 2002 г.

У зборнік увайшлі матэрыялы канфэрэнцыі, якая была арганізаваная Нарвэскім Хэльсынскім Камітэтам, Нарвэскім Пэн-Клюбам, Беларускай Асацыяцыяй Журналістаў, Беларускім Пэн-Цэнтрам. Тэксты ў кнізе апублікаваны ў дзвюх вэрсіях – па-беларуску і па-ангельску. На канфэрэнцыі асьвятляліся тэмы: інфармацыйная прастора ў посткамуністычных краінах, масавая аўдыторыя й ідэалягічны ўплыў, прапагандысцкая тактыка – прэса й улада, свабодныя мас-мэдыі і інфармацыйнае забесьпячэньне функцыянаваньня дэмакратычнага грамадзтва, мэдыі – форум публічных дыскусіяў і беларускія рэаліі. Нацыянальную прэсу ў Беларусі ўжо сёньня трэба бараніць, бо толькі яна ў стане займацца ўнутрыдзяржаўнымі, унутрынацыянальнымі праблемамі. Кіраўніцтва краіны даўно сфармулявала сваё бачаньне месца СМІ: яно проста зрабіла іх часткаю дзяржаўнай прагандысцкай сыстэмы. Неадцэнзураваная інфармацыя, наадварот, змушае людзей думаць — а значыць рэагаваць і прымаць рашэньні, рабіць сьвядомы выбар. Таму, відаць, чыноўнікі маюць непераадольнае жаданьне быць разьмеркавальнікамі інфармацыі. Для грамадзтва гэта азначае, у лепшым выпадку, проста застой, а ў горшым — дэградацыю й скажонае ўспрыманьне рэчаіснасьці.

Выдаўцы і выдавецтвы: Нарвэскі Хэльсынскі Камітэт, Нарвэскі Пэн-Клюб, Беларуская Асацыяцыя Журналістаў, Беларускі Пэн-Цэнтар
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2002
  • Выдавец: Нарвэскі Хэльсынскі Камітэт, Нарвэскі Пэн-Клюб, Беларуская Асацыяцыя Журналістаў, Беларускі Пэн-Цэнтар
  • Катэгорыя: Культура, Правы чалавека, Грамадзтва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4718, EEDC — 1378
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org