be
pdf

Народная Воля 60 (4415) 2019

Галоўны выбаршчык Беларусі і незаменная лічыльніца галасоў агучылі прыкладныя даты «выбараў» у Палату прадстаўнікоў. Яны лічаць, што «выбары» павінны адбыцца сёлета ў лістападзе. Нагадаю адзін факт. Належным чынам ацаніўшы тое, што адбылося 24 лістапада 1996 г., дэмакратычная апазіцыя клялася і заракалася, што яна не прызнае і не прызнае новаўтвораны орган заканадаўчай улады. У 2000 годзе на Кангрэсе дэмакратычных сіл была прынята рэзалюцыя (ці пастанова? – дакладна не памятаю) пра байкот выбараў. Саму Палату празвалі палаткай. Нагадаю другі факт. У 2000 г. у стане дэмапазіцыі знайшліся штрэйкбрэхеры. Гэта Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада). Калі быць карэктным, то IV з’езд БСДП прыняў пастанову аб няўдзеле ў выбарах. Але немцы (кіраўнік Канс ультацыйна-назіральнай групы АБСЕ ў Мінску Ганс Георг Вік і пасол Германіі ў Беларусі Хорст Вінкельман) угаварылі тагачаснага старшыню партыі Мікалая Статкевіча плюнуць на пастановы Кангрэса і З’езда. Яны нібыта дамовіліся, што апазіцыі, у тым ліку Статкевічу, будзе выдзелена ў палатцы некалькі месцаў. Немцы правільна выбралі галоўнага штрэйкбрэхера, бо разгадалі статусную заклапочанасць Статкевіча, які, у адрозненне ад Аляксандра Бухвостава, Сяргея Калякіна, Анатоля Лябедзькі ды іншых дзеячаў апазіцыі, ніколі не быў дэпутатам. Якімі сродкамі Статкевіч пераканаў большасць Цэнтральнага камітэта БСДП парушыць пастанову партыйнага з’езда, можна здагадацца. Немцы дапамаглі Лукашэнку ўмацаваць уладу.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-08-02
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2019 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org