be
pdf

Народная Воля 59-60/2009

З Велікоднага паслання Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі ...Хрыстос уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс! Перамогу Жыцця над смерцю мы вызнаём у гэтыя дні ўсімі сіламі нашага сумлення, якое мы пастараліся ачысціць постам і малітваю. і таму для нас становіцца вельмі блізкім вобраз абуджэння ад сну і пераход да тво"чай дзейнасці. Тоспадзі Божа мой! Прасвятлі вочы мае, каб не заснуў я сном смяротным", - усклікае да Тварца Псалмаспевец Давід (Пс. 12: 4). Не толькі аб захаванні свайго цялеснага жыцця моліць ён Бога, але і аб прасвятленні розуму і сэрца, бо грэх — гэта таксама "сон смяротны". Калі прырода нашага краю пачынае квітнець вясною, мы кажам, што і яна абуджаецца ад зімовага сну. і чалавек вясной таксама нейкім простым і натуральным чынам адтайвае ад ільду абыякавасці. Хоць бы на час, — але ўсё ж ён пераадольвае сваю халоднасць да бліжняга; хоць бы на імгненне, - ён усміхаецца сонечнаму святлу і звяртае свой твар да Сонца Праўды, якім ёсць Хрыстос, Бог наш. Веру, што такое абуджэнне ў свой час перажывае кожны чалавек. і таму заклікаю ўсіх вас, узлюбленыя мае: дзяліцеся цяплом веры з бліжнімі і дальнімі; ні ад каго не засланяйце сваімі чалавечымі мудраваннямі жыватворнае святло Нябеснага Айца, але ўсім і заўсёды нясіце добрую вестку пра Уваскрасенне Сына Божага, Сына Чалавечага.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2009-04-17
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2009 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org