be
pdf

Народная Воля 138-139/2006

Спыніцеся, русіфікатары! I ўсё ж многія нашы чыноўнікі не хочуць беларусамі звацца. Яны аж са скуры вылузваюцца, імкнучыся русіфікаваць усё, што можна русіфікаваць. Хто з мінчан не звяртаў увагу на надпіс над галоўным уваходам у адміністрацыю Кастрычніцкага раёна. Хоць бы прадубліравалі па-беларуску. Куды там! Няма ў нас ні беларускага алфавіта, ні беларускай мовы. Ёсць толькі русский язык. I гэта ўлада?! Так і хочацца спытацца: чыя яна? Маскоўская? Расійская? Літаральна ў нейкай сотні метраў адзін з адміністрацыйных будынкаў Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Зноў жа: на ўсю шырыню цэнтральнага ўваходу — рускамоўная шыльда. Герб беларускі, а ўсё астатняе - на мове суседняй краіны. I мы хочам, каб нехта нас паважаў, лічыў беларусамі? Ды што і казаць, вытручваюць з нас наша, беларускае, на кожным кроку. Вытручваюць у садках і школах, каледжах і інстытутах... Зірніце на шыльду аднаго з карпусоў навучальнай установы: "Бело­русский государственный университет информатики и радиоэлектроники". Прабачце, які ён беларускі, які ён дзяржаўны, калі ўжо сустракае абітурыентаў на мове чужой краіны?

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК "Народная Воля"
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2006-09-01
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК "Народная Воля"
  • Copyright: © 2008 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выдаецца з ліпеня 1995 на беларускай і рускай мовах; Адрас рэдакцыі: 220030 Мінск, вул. Энгельса 34а; прыёмная: тэл./факс (017) 3286871; тэл./факс рэкламнага аддзела: 3286904, 3286906; e-mail: nv@promedia.by; http://www.nv-online.info Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org