be
pdf

Ніва 2012/48 (2950)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Хаця на Падляшшы нямала і старых чароўных мураванак, аднак драўлянае будаўніцтва найбольш характэрнае нашай вёсцы. Беларускай вёсцы выключна, аб чым сведчыць і гэты — ужо восьмы — выпуск конкурсу на найлепш захаваны помнік драўлянага вясковага будаўніцтва. — Беларускае асяроддзе, можна так сказаць, мае найцікавейшыя будынкі, — адзначыў Антоні Масевіч, старшы захавальнік Музея сельскай гаспадаркі імя Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. — Яны і ў гэтым годзе занялі высокія месцы, а першую ўзнагароду атрымаў будынак Марыі Васілюк з Паўлаў. Найчасцей хаты, якія будавалі нярэдка самі гаспадары — бацькі ці дзяды сёлетніх лаўрэатаў — з’яўляюцца не толькі матэрыяльнай, але перш за ўсё духовай спадчынай. Часта сімволіка ўпрыгожванняў хаты не пакідае пытання пра нацыянальнасць ці веравызнанне іх уладальнікаў. Некаторыя будынкі амаль не памяняліся на працягу дзесяццігоддзяў. Так было ў выпадку хаты, якая сёлета атрымала першую ўзнагароду.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2012-11-25
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2012 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org