be
pdf

Рабінзон Крузо

Дэфо Даніэль

Пра Ватэнштэт, Міхельсдорф* і пра жыцьцё беларусаў у гэтых лягерах ўжо пісалі і ўспаміналі ня раз, у тым ліку і самы "лягернікі". Таксама апісаныя выданьні і кнігі (тут, перш за ўсё, працы БІНіМ), якія выдавалі там беларусы. Вядома і пра лягернае жыцьцё тых людзей. Я лічу, аднак, што напісана яшчэ недастаткова, але мой падыход тут суб'ектыўна-асьветніцкі, і палягае на рэфлексіях у сутыкненьнях з арыгінальнымі выданьнямі таго часу. Ізноў жа, мой падыход тут не бібліяграфічна-архіўны. Мне хацелася б вярнуць некаторыя працы ў сучаснасьць, каб перанесьці слова і дух мінуласьці ў цяпершчыну і дзеля будучыні. Гэтак было аддрукавана мной факсімільнае выданьне 1-й кнігі "Мова ў гісторыі Беларускага пісменства" Аўгена Калубовіча і вяртаньне, дакладней, увядзеньне ў сучасную беларускую літаратуру "Парсіваля" ў перакладзе Лявона Галяка (чаго, мне здаецца, сучасьнікі ў падрэжымнай Беларусі, аднак, не зразумелі - не было напісана пра такую падзею ніводнага слова). (Дзеля спажытку душы, Прадмова выдаўца, фрагмент)

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Выдавецкае таварыства ў Амэрыцы, Беларускія Ведамасьці
  • Месца выхаду: New York, Warszawa
  • Дата выхаду: 2017
  • Перакладчык: Коўш С.
  • Выдавец: Беларускае Выдавецкае таварыства ў Амэрыцы, Беларускія Ведамасьці
  • Памеры: 92 с.
  • ISBN: 978-83-935476-3-0
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Пераклады
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Прыватны каталёг
  • Дадатковая даведка: Факсімільны друк з выданьня: Даніэль Дэфо. РАБІНЗОН КРУЗА. Ватэнштэт, 1947 г. Выданьне Беларускага Дапамаговага Камітэту. Пераклаў з ангельскай мовы на беларускую С. Коўш. Прадмова, пасьляслоўе, дадатак да факсіміле і выданьне Зянона Пазьняка.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org