be
pdf

Слуга Божы А. Мельхіор Фардон францішканін

Макарчык Юзаф ОFМConv
(1862-1927)

Сваёй святасцю айцец Мельхіор Фардон узгадаваў у сабе ўсе найшляхетнейшыя імкненні, якія краналі душы. У яго сэрцы іскрылася прастата святара з крэсаў, далікатнасць, настойлівасць у працы. Ён быў лагодны, рухавы, поўны самаахвярнасці, глыбокай веры. «Дай, Божа, да гераічных цнот, да працы, якую выконваў у вінаградніку Пана, каб змог некалі ўзняцца на Алтар яшчэ раз, хоць шалёная бура выварочвае ўсё, нагадаць пра Хрыстовую праўду, што толькі ў ахвяры, у самаахвярнасці, хрысціянскай мужнасці лек на ўсе раны, ратунак ад часоў, набрынялых няшчасцямі», - так пісаў айцец Анзэльм Кубіт («А. Мельхіор Фардон», с. 1-2). 2 сакавіка 1927 года вуліцамі Гродна рухалася дзіўнае пахавальнае шэсце. Увесь горад выйшаў на вуліцу. Сярод шматтысячнага натоўпу ехаў пажарны воз, накрыты жалобным сукном, вакол яго ішла ганаровая варта ў мундзірах пажарнікаў, у складзе якой былі католікі, праваслаўныя, габрэі. Неслі мноства вянкоў, а найпрыгажэйшы вянок быў ад габрэйскай гміны. Шмат хто з удзельнікаў пахавання плакаў, а габрэйскія маці, падымаючы сваіх дзяцей, з плачам казалі: «Паглядзі - гэта святы чалавек памёр, гэта наш айцец Фардон, ён не пагарджаў нікім, а дапамагаў кожнаму».

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Гродзенская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь
  • Месца выхаду: Гародня
  • Дата выхаду: 2007
  • Перакладчык: Бічэль-Загнетава Данута
  • Выдавец: Гродзенская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь
  • Выдавецтва/ друкарня: Гродзенская друкарня
  • ISBN: 978-985-6724-31-5
  • Катэгорыя: Рэлігія, Біяграфіі, Мэмуары
  • Copyright: © 2007 by Правінцыя Маці Божай Беззаганнай АА Францішканаў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org