be
pdf

Сьвітанак 6 (96) 2010

Незалежная газета Шуміліншчыны

Ці проста заслужыць давер? На подступах да мясцовых выбараў, прызначаных на 25 красавіка, па Амбрасавіцкай выбарчай акрузе № 8 ужо прадбачылася нейкая інтрыга. Павышаны інтарэс да гэтай падзеі праявілі не толькі выбаршчыкі, але і раённыя ўлады. Варта адзначыць, што гэта была, бадай, адзіная акруга ў раёне, дзе на адзін дэпутацкі мандат прэтэндавалі два кандыдаты. Ад выбаршчыкаў, якія пражываюць па вуліцы Зялёнай, Кааператыўнай і Лясной шляхам сбору подпісаў быў вылучаны актывіст партыі БНФ, рэдактар грамадска-палітычнай газеты “Світанак” А. М. Шчамлёў. Апазіцыйны кандыдат у маленькім аграгарадку?. Сенсацыя палягае яшчэ і ў тым, што такое вылучэнне на мясцовых выбарах адбылося ўпершыню за ўсю гісторыю Шумілінскага раёна. А гэта ўжо першы сур’ёзны крок да еўрапейскіх стандартаў. Улады ў сваю чаргу выставілі ў кандыдаты мясцовую настаўніцу Амбросавіцкай СШ І. А. Матэленак. На гэтым выбарчая місія настаўніцы скончыла­ся. Затое “бэнээфавец” Шчамлёў не спаў у шап­ку і актыўна праводзіў кампанію “ад дзвярэй да дзвярэй”. Апазіцыйны кандыдат хадзіў па кватэ­рах, тлумачыў людзям сваю праграму, кожнаму ўручаў грамадскую газету, якую сам і выпускаў. Дарэчы, даволі значную частку выбаршчыкаў на карысць незалежнага кандыдата пераковаць не прыйшлося. Задоўга да выбараў шмат высілкаў яго ініцыятыўнай групы пайшло на “выбіванне” сродкаў для газіфікацыі шасці двухпавярховых дамоў. Пра доўгія пакуты жыхароў вуліцы Зялё­най у аграгарадку Амбросавічы чытачы не раз даведваліся на старонках нашай газеты.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак
  • Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
  • Дата выхаду: 2010-04
  • Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
  • Copyright: © 2008-2010 by Сьвітанак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org