be
pdf

Узброены супраціў ва Усходняй Беларусі (20–30-я гады ХХ ст.)

Пушкін Ігар
дакументы і матэрыялы

Ня раз даводзілася чуць пра штучнасьць стварэньнея беларускай дзяржаўнасьці ды падзякі савецкай уладзе за яе стварэньне. Яшчэ адзін довад натуральнасьці зьяўленьня на мапе сьвету Рэспублікі Беларусь якраз досьлед Ігара Пушкіна прысьвечаны ўзброенаму супраціву савецкай уладзе ў 20-30-х гадох ХХст. на тэрыторыі Савецкай Беларусі. Невядомыя дакумэнты і гісторыя без купюраў раскрывае нам сапраўдную карціну жыцьця ў савецкай Беларусі. Змаганьне супраць калектывізацыі ды савецкага рэжыму, змаганьне за незалежную беларускую Беларусь не сьціхала ва ўсходняй частцы Беларусі і пасьля таго як Расея і Польшча падзялілі Беларусь напалову. Толькі пасьля распаду СССР беларусы здолелі аднавіць сваю незалежнасьць, але гэтая незалежнасьць не была падараваная з ласкі Масквы, за яе лілі кроў у збройным супраціве ня толькі ў часе войнаў, але і ў часы “мірнай пабудовы сацыялізму”. Сабраны ў кнізе матэрыял дазваляе нам зірнуць на гісторыю Беларусі ў ХХ ст. як на гісторыю змаганьня вынікам якой стала незалежная Беларусь. (З.К.)

Беларускія аўтары: Пушкін Ігар
  • Месца выхаду: Смаленск
  • Дата выхаду: 2008
  • Выдавецтва/ друкарня: Росич
  • Памеры: 192 с., 21см
  • ISBN: 5-93527-012-0
  • Катэгорыя: Гісторыя, Палітыка, Грамадзтва
  • Copyright: © 2008 by Ігар Пушкін
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг EEDC
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 2940, 2940-2, 2940-3
  • Дадатковая даведка: Навуковыя рэцэнзенты: доктар гістарычных навук, прафесар А. П. Грыцкевіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт А. Р. Агееў; Дадзеная публікацыя рэалізаваная ў рамках праграмы польскай замежнай дапамогі Міністэрства замежных спраў РП у 2008 годзе. Непасрэдны выканаўца праграмы — Усходнееўрапейскі дэмакратычны цэнтр. Дадзеная публікацыя адлюстроўвае толькі погляды аўтараў і не адлюстроўвае афіцыйны погляд МЗС РП; арганізацыйная дапамога ў выданні МГА \"ЗБС \"Бацькаўшчына\"
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org