be
epub

Хвоі гавораць

Чорны Кузьма

Смех - часта дзындра сумных настрояў і сталых думак. Адгэтуль я праводжу раўналежнасці пры маіх разгадках усяго... Сяджу над канавай, гляджу на босыя, каравыя ногі дзядзькі Язэпа і думаю: увесь час ён маўчыць - значыцца, у яго многа важкага ў душы; у яго многа слоў. Мне важна слухаць яго выказванні аб тым, чым у вострыя моманты жыцця повен ён, я яшчэ ўпэўнены ў тым, што і для яго гэта палёгка, і я думаю так: няхай ён гаворыць аб чым сабе хоча, а я буду з па-за гэтых слоў чуць тое, аб чым ён не гаворыць, аб чым толькі думае... А што яго нешта мучыць, гэта відаць па ім. Што ў яго? Гэта не ёсць мая пустая цікаўнасць, гэта жаданне блізасці з гэтым чалавекам. «Гавары ты, дзядзька, аб чым-небудзь» - хочацца сказаць мне. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Кузьма Чорны, Выбраныя творы, — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2000. — 608 с.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org