be
mp3

Час чумы

Арлоў Уладзімер

Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў найстаражытнейшым беларускім горадзе Полацку ў год Зьмяі паводле ўсходняга календара і ў год сьмерці Сталіна паводле календара савецкага. У дзяцінстве марыў стаць дзяўчынкай, потым -- вадалазам, патолягаанатамам, журналістам, шпіёнам. Вучыўся на гістарычным факультэце БДУ, якому ўдзячны не за атрыманыя веды зь беларускай мінуўшчыны, а за разуменьне таго, што якраз гэтых ведаў студэнтам там і не давалі. Першыя творы надрукаваў у студэнцкіх самвыдавецкіх альманахах “Блакітны ліхтар” і “Мілавіца”, пасьля чаго мусіў пазнаёміцца зь літаратуразнаўцамі ў цывільным. Працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”, адкуль у 1997 годзе быў звольнены “за выпуск исторической и другой сомнительной литературы”. Дэбютны празаічны зборнік “Добры дзень, мая Шыпшына” выдаў у 1986-м, пасьля чаго выйшлі яшчэ трыццаць кнігаў прозы, эсэістыкі й паэзіі, у тым ліку “Таямніцы полацкай гісторыі”, “Адкуль наш род”, “Ордэн Белай Мышы”, “Час чумы”, “Каханак яе вялікасьці”, “Сланы Ганібала”, “Адкусі галаву вароне”, “Фаўна сноў”, “Краіна Беларусь”, “Паром празь Ля-Манш”. "Таямніцы полацкай гісторыі" і "Дзесяць вякоў беларускай гісторыі" (у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам) увайшлі ў сьпіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг ХХ стагодзьдзя, складзены на падставе чытацкіх лістоў газэтай "Наша Ніва" Ляўрэат некалькіх літаратурных прэміяў, у тым ліку выдавецкай прэміі імя Уладзімера Караткевіча, прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру, прэміі “Гліняны Вялес”

:
::
Рым, 1521
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
Рым, 1522
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Арлоў Уладзімер
Выдаўцы і выдавецтвы: ІП Алесь Калоша
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2006
  • Выдавец: ІП Алесь Калоша
  • Катэгорыя: Гісторыя, Мастацкая літаратура, Audiobook
  • Copyright: © 2007 by ІП Алесь Калоша
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Рэалізавана ГА Вэтэраны Адраджэньня, ініцыятывай Беларускі Гальфстрым, ГА БНФ Адраджэньне ў межах праекту Гукавая кніга па-беларуску; Чытае Валер Будзевіч; Праект вокладкі Франак Вячорка; e-mail guk_kniga@tut.by; Поўную аўдыякнігу шукайце ў сядзібе БНФ, а неўзабаве можна будзе яе заказаць на сайце http://knihi.net Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Выдаўцоў
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org