be
pdf

Бібліяпанарама 1

Вашай увазе мы прапануем першы выпуск новага інфармацыйнага выдання "БІБЛІЯПАНАРАМА ". Перыядычнасць далейшага выхаду - адзін раз у паўгоддзе. На нашу думку, пад рознымі рубрыкамі на старонках гэтага выдання вы зможаце ўбачыць: цікавую і карысную інфармацыю пра жыццё бібліятэк вобласці і рэспублікі; матэрыялы аб традыцыйных каштоўнасцях і новых тэндэнцыях у сучаснай бібліятэчнай тэорыі і практыцы; лепшыя метадычныя рэкамендацыіі сцэнарныя матэрыялы; новыя рэгламентуючыя дакументы, распрацаваныя на абласным узроўні; найбольш значныя мэтавыя комплексныя праграмы; матэрыялы з вопыту ўкаранення новыхі нфармацыйных тэхналогій; прапановы, развагі, меркаванні. Ад вас таксама будзе залежаць выгляд ізмест наступных выпускаў "БІБЛІЯПАНАРАМЫ" Усіх, каго хвалюе лёс сучаснай бібліятэкі і бібліятэкі будучага, мы запрашаем да супрацоўніцтва! Усім жадаючым мы даем трыбуну, каб выказаць свае думкі па розных бібліятэчных пытаннях і прапановы для стварэння "банка ідэй"! Усім зацікаўленым мы дазваляем праявіць свае літаратурныя таленты, а таксама павіншаваць юбіляраў! Мы спадзяемся, што "БІБЛІЯПАНАРАМА" з вашай дапамогай будзе кожны раз удасканальвацца, перайначвацца, паглыбляцца, таму што мы з вамі заўсёды знаходзімся ў творчым пошуку. Заўсёды чакаем вашыя лісты з заўвагамі і прапановамі, а таксама загадзя дзякуем за адказы на пытанні адрасаванай вам анкеты.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Бібліяпанарама
Выдаўцы і выдавецтвы: УК “БРЭСЦКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА імя М. ГОРКАГА”
  • Месца выхаду: Брэст
  • Дата выхаду: 1999
  • Выдавец: УК “БРЭСЦКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА імя М. ГОРКАГА”
  • Copyright: © 1999 by УК “БРЭСЦКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА імя М. ГОРКАГА”
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org