Сідарук Ігар, Віртуальнае зубраня

Віртуальнае зубраня

Зборнік п’ес

Сідарук Ігар

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2004

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2004 by Ігар Сідарук

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Аўтар нарадзіўся ў 1964 годзе ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. У 1986 годзе скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, працаваў настаўнікам на Салігоршчыне, потым карэспандэнтам у газетах "Кобрынскі веснік", "Брестский курьер". З 1993 г. - загадчык літаратурна-драматургічнай часткі Брэсцкага тэатра лялек. Літаратурную дзейнасць распачаў з сярэдзіны 1980-х гадоў. І. Сідарук - аўтар паэтычных кніжак "Чарнабел" (1991, Кобрын), "Саната Арганата" (1993, Полацк), "Моўкнасць" (1997, Брэст), кнігі прозы "Квадратная варона" (2000, Полацк-Гродна-Кобрын), а таксама выдання для дзяцей "Павучальныя гісторыі дзядзечкі Ігара Сідарука" (1994, Брэст). З пачатку 1990-х спрабуе сябе як драматург. Першая п'еса - фарс-абсурд "Галава" была пастаўлена на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі ў 1992 годзе і прынесла пачынаючаму драматургу поспех. У гэтым жа годзе ўбачыла свет яго другая п'еса - "Прыгоды Люстрынкі", якая была ўвасоблена на сцэне Мазырскага драматычнага тэатра "Верасень". Потым пачалі з'яўляцца п'есы для лялечных тэатраў: калядная гісторыя "Меч Анёла" была пастаўлена ў Брэсцкім тэатры лялек (1992) і Мінскім абласным тэатры лялек "Батлейка" (Маладзечна, 1994). П'есы "Янка-зух і нячысты дух", "Збавіцель", "Штукары" былі пастаўлены ў Брэсцкім тэатры лялек у 1993-1994 гадах. Драматург працягвае стварэнне п'ес і для драматычнага тэатра. Меладрама "Плач, саксафон" была пастаўлена на сцэнах Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (1995) і Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Коласа (1996).

Беларускія аўтары: Сідарук Ігар

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

Сідарук Ігар, Квадратная варона

Квадратная варона

(аповеды)

Сідарук Ігар

Кніга аповедаў Кобрынскага пісьменніка Ігара Сідарука “Квадратная варона” уяўляе сабой зборнік прозы, складзены з твораў, напісаных у розныя часы. Навэлы, апавяданні, фантасмагорыйкі, аповеды-фантомы – вось пералік жанраў, выкарыстаных аўтарам. Чытаючы паасобныя творы зборніка мімаволі дашукваешся сувязі паміж героямі, іх лёсамі, аналогіі ў здарэннях. Кожны твор – самастойная завершаная форма, аднак ва ўсіх прасочваецца супольная рыса –... Болей »


Сідарук Ігар, Саната Арганата

Саната Арганата

Сідарук Ігар

Самы скандальны паэтычны зборнік беларускай літаратуры першай паловы 90-х. Выйшаў (1994) у легендарнай тэвээлаўскай сэрыі “Паэзія новай генэрацыі”. Вершы аб’яднаны ў два разьдзелы: 1. Танкі бяз хоку 2. Арганаўтыка. У апошні разьдзел акрамя вершаў уключаны чатыры міні-аргазм-паэмы: “Споведзь самагубцы”, “Споведзь зьняверцы”, “Споведзь цнатліўца”, “Споведзь ганарліўца”. Пасьля выхаду “Санаты Арганаты”, пасьля пастаноўскі В. Мазынскім п’ес... Болей »


Сідарук Ігар, Чарнабел

Чарнабел

Вершы

Сідарук Ігар

Аўтар нарадзіўся ў 1964 годзе ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. У 1986 годзе скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, працаваў настаўнікам на Салігоршчыне, потым карэспандэнтам у газетах "Кобрынскі веснік", "Брестский курьер". З 1993 г. - загадчык літаратурна-драматургічнай часткі Брэсцкага тэатра лялек. Літаратурную дзейнасць распачаў з сярэдзіны 1980-х гадоў. І. Сідарук - аўтар паэтычных кніжак "Чарнабел" (1991, Кобрын), "Сан... Болей »


Сідарук Ігар, Моўкнасьць

Моўкнасьць

Вершы

Сідарук Ігар

Аўтар нарадзіўся ў 1964 годзе ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. У 1986 годзе скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, працаваў настаўнікам на Салігоршчыне, потым карэспандэнтам у газетах "Кобрынскі веснік", "Брестский курьер". З 1993 г. - загадчык літаратурна-драматургічнай часткі Брэсцкага тэатра лялек. Літаратурную дзейнасць распачаў з сярэдзіны 1980-х гадоў. І. Сідарук - аўтар паэтычных кніжак "Чарнабел" (1991, Кобрын), "Сан... Болей »