be
pdf

Гасцінец 3 (100) 2010

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

100 крокаў да свабоды. Вы трымаеце ў руках соты нумар незалежнага выдання “Гасцінец”. Першы нумар пабачыў святло яшчэ ў сакавіку 1998 года напярэдадні 80-х угодкаў утварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Першы нумар быў толькі на адным лістку фармата А4. Потым газеты выдавалася і на ча­тырох лістах, і на васьмі лістах фар­мата А4, а з канца 2008 года пачала выходзіць на лістах сёняшняга паме­ра А3, так як выходзяць раённыя га­зеты. І ад штомесячніка мы перайшлі на двухразовы выпуск выдання. На нашых старонках заўжды былі матэрыялы аб рэальным жыцці Беларусі, пра якое вельмі мала га­ворыцца ў дзяржаўных СМІ. Мы падымаем тэмы, якія абыходзяць бокам афіцыйныя выданні. Падаём інфармацыю пра падзеі ў Беларусі, якія не асвятляюцца афіцыйнымі СМІ. Пры манапалізаваных сродках інфармацыі наша выданне амаль адзіная крыніцы чыстага паветра, глытка свабоды ў аўтарытарнай краіне. Для чытачоў мы імкнемся прадстаўляць інфармацыю аб рэ­альных падзеях у краіне, рэаль­ным жыцці грамадзян. Што у нас атрымліваецца, то гэта бачна нашым чытачам. І вельмі жадаема, каб чы­тачы супрацоўнічалі з выданнем. Пачатак у гэтым пакладзены, але трэ рухацца далей. Будзем рухацца ў накірунку большай інфармаванасці аб жыцці прадпрыемстваў, арганізацый раёна. Ды і пра наш раён шмат чаго цікавага магчыма пісаць, бо ўладам больш патрэб­ныя лічбы росту, чым пазітыўнае развіццё краю. Але калі яны пажада­юць, то і іх меркаванні магчыма буд­зе надрукаваць у нашым выданні.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец
  • Месца выхаду: Гарадок
  • Дата выхаду: 2010-02
  • Рэдактар: Гаравы Леанід
  • Copyright: © 2008-2010 by Гасцінец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org