![]() |
![]() |
Кніга вершаў, якую чытач трымае ў руках, ахоплівае падзеі чалавечага лёсу і даваенных, і пасляваенных пакаленняў беларускага насельніцтва беластоцкага краю. У ёй — водгук жыцця апошніх трох чвэрцяў ХХ стагоддзя, калі за кропку адліку ўзяць год нараджэння яе аўтара. Што ж адбылося за гэты час на Беласточчыне? Адгрымела другая сусветная вайна, канчаткова вызначыўшы межы Польшчы і Беларусі. Ці захавала насельніцтва гэтага краю свае звычаі,... Болей »
Вітаўт Тумаш - адзін з шматлікіх эмігрантаў Беларусі, які толькі праз многа гадоў вяртаецца на радзіму. Вяртаецца не толькі фізічна, альбо ў ўспамінах і мемуарах, але таксама і са сваімі працамі. Нястомны гісторык і даследчык, грамадскі актывіст, сапраўдны беларус. Такім быў Вітаўт Тумаш. У выданні "Выбраныя працы" прадстаўлены найбольш цікавыя і значныя даследаванні гісторыка. Сярод іх варта вылучыць даследаванне культурных працэсаў, в... Болей »
У выданні прадстаўлены збор шматграннай творчай спадчыны паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка Алеся Дудара (1904–1937), аднаго з самых заўважных творцаў міжваеннай літаратуры Беларусі. Значная частка твораў, матэрыялы з асабістага архіву і фотадакументы друкуюцца альбо перавыдаюцца ўпершыню. Болей »
Належаў да каталіцкага шляхецкага (дваранскага) роду Дунін-Марцінкевічаў гербу «Лебедзь». Далёкія продкі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, калі верыць друкаваным гербоўнікам, паходзілі з Даніі. Прыдомак шляхецкага прозвішча не пярэчыць такой выснове (польск.: duńczyk — датчанін). Пазней, у паэме «3-над Іслачы, або Лекі на сон», згадваючы сваю асобу ў шэрагу іншых персанажаў твора, ён напіша: «Мой герб такога роду, які налічвае дванаццаць ва... Болей »
У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава (1934–1996) увайшло ўсё самае значнае з яго літаратурнай спадчыны — раман «Плач перапёлкі» пра першыя дні нямецкай акупацыі ў 1941 годзе, апавяданні, драматычная згадка пра нашу далёкую гісторыю, публіцыстычныя артыкулы пра самыя надзённыя праблемы сучаснасці. Шэсцьдзясят дзявяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей »
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васіль Вітка (1911–1996) пакінуў пасля сябе вялікую літаратурную спадчыну — вершы, паэмы, апавяданні, эсэ, успаміны, літаратурныя крытычныя артыкулы, шматлікія творы для дзяцей, за якія ён быў узнагароджаны Міжнародным ганаровым дыпломам імя Г. К. Андэрсена. У гэтую кнігу ўвайшло ўсё самае значнае з мнагаграннай творчасці пісьменніка. Гэта — шэсцьдзясят шосты том вялікага кніжнага праекта «Беларускі кн... Болей »
Міхась Лынькоў (1899–1975) — народны пісьменнік Беларусі. У кнігу ўключана ўсё самае значнае з яго творчай спадчыны — апавяданні, дзе найбольш ярка праявіўся талент пісьменніка, аповесці, нарысы, лісты да розных асоб. Шэсцьдзясят восьмы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей »
Том выбраных твораў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Кастуся Каліноўскага Віктара Карамазава (нар. 1934) складаецца з рамана «Мастак і парабкі», лепшых апавяданняў і эсэ, а таксама публіцыстычнага слова пісьменніка па пытаннях беларускай літаратуры на мяжы двух стагоддзяў — дыялога з паэтам Леанідам Галубовічам. Шэсцьдзясят сёмы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей »
Кнігу выбраных твораў вядомай беларускай пісьменніцы Лідзіі Арабей (н. 1925) склалі найбольш значныя аповесці, апавяданні і абразкі. У том уключана і дакументальная аповесць пра выдатную беларускую паэтэсу пачатку ХХ стагоддзя Алаізу Пашкевіч (Цётку) «Стану песняй». Сямідзясяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей »
Кожны значны пісьменнік раскрываецца чытачам сваёй тэмай — але не проста тэмай як субстанцыянальным адзінствам створаных герояў і падзей, а тэмай-вобразам, тэмай-інтанацыяй, тэмай-жанрам. Змененая падчас творчасці мастакоўскай воляй, яна становіцца свайго роду апазнавальным знакам аўтара: «Судьба человека» — Міхаіл Шолахаў, «Пайсці і не вярнуцца» — Васіль Быкаў… У пісьменніка Валерыя Казакова такім знакам з’яўляецца тэма чынавенства. Болей »