be
pdf

Газета Слонімская 17 (776) 2012

Паважаны Уладзімір Уладзіміравіч! Шчыра віншую Вас з абраннем расійскім прэзідэнтам і зычу Вам вялікіх поспехаў ва ўсім. Вельмі прашу: праявіце божую міласць і забярыце мяне адсюль з Беларусі ў сваю краіну, а таксама і ўсіх браткоў-беларусаў. Прабачце, забыўся назвацца. Я — Адам Паддам, палявод калгаса “Дробныя зярняты” няважна якога раёна і якой вобласці, бо ўсе мы тут аднолькавыя, як лебяда ў агародзе. Забярыце, бо ўсё роўна забераце, то хочацца як мага хутчэй. Самі мы нягеглыя, бесталковыя, як кажуць палякі, не маем ні мовы, ні гловы. Галовы-то на плячах нібыта і ёсць, але што ад іх карысці, калі яны, так бы мовіць, слаба вараць. А ўжо наконт мовы, то і казаць няма чаго: адно слова беларускае, другое рускае, трэцяе польскае. Такі моўны вінегрэт, які называецца трасянкай. Некаторыя ўмеюць размаўляць па-беларуску, але ж іх няшмат, і яны, трэба сказаць, у нашым грамадстве аўтарытэтам не карыстаюцца. Вось хаця б наш калгасны токар Вінцук Свідэрскі. На мове размаўляе, з начальствам за розныя непарадкі на ражон лезе. Ну якая з таго карысць? Чалавек мае вышэйшую адукацыю, не п’е, а працуе разам з такімі ж, як і я. Ды і то мне больш павагі. Часам, бывае, і прэмію да якога свята падкінуць на бутэльку-другую вінца, а яму на галаву толькі шышкі валяцца.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Газета Слонімская
Выдаўцы і выдавецтвы: УП Газета Слонімская
  • Месца выхаду: Слонім
  • Дата выхаду: 2012-04-18
  • Рэдактар: Валадашчук Віктар
  • Выдавец: УП Газета Слонімская
  • Copyright: © 2012 by Газета Слонімская
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org