be
pdf

Герольд Litherland 17/2006

Навуковы геральдычны часопіс

Ад Рэдакцыі. 18 лютага 2005 г. з ініцыятывы Рэдакцыі нашага часопіса, пры падтрымцы гарадзенскай гімназіі № 1, гістарычнага факультэта Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, кафедры грамадскіх навук Гарадзенскага дзяржаўнага аграрнага універсітэта і навукова-даследчай археалагічнай лабараторыі Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы ў Горадні адбылася першая1 навуковая канферэнцыя па тэме “Павятовая шляхта ВКЛ: гісторыя, геральдыка, генеалогія, культура (ХVІ–ХVІІІ ст.)”. Нягледзячы на тое, што яна была вузкакарпаратыўнай і, ў пэўным сэнсе, як выказаўся адзін з арганізатараў, “партызанскай”, у ёй прынялі ўдзел даследчыкі з Горадні, Менску і Новаполацку. Першы блін не стаўся камяком. Адбыўся шырокі абмен думкамі, якія выходзілі за рамкі заяўленай тэмы, былі закрануты, напрыклад, такія праблемы як геральдыка беларускіх мяшчанаў ці гарадскія гербы ВКЛ. Пасля зачытання дакладаў і выступленняў, а таксама кампутарных прэзентацыяў адбыліся даволі цікавыя абмеркаванні і дыскусіі. Па выніках канферэнцыі планавалася выпусціць зборнік матэрыялаў. Аднак, збор тэкстаў зацягнуўся настолькі, што ад гэтай задумы прыйшлося адмовіцца. Далася ў знакі традыцыйная беларуская неабавязковасць. У сувязі з гэтым, Рэдакцыйная рада “Герольда Litherland” прыняла рашэнне аддаць старонкі часопіса для публікацыі тых матэрыялаў канферэнцыі, якія мы атрымалі. Далей цягнуць няма сэнсу, бо і самым трэба выконваць абяцанні перад тымі, хто чакае сваю публікацыю.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Герольд Litherland
Выдаўцы і выдавецтвы: Шаланда Аляксей
  • Месца выхаду: Горадня
  • Дата выхаду: 2006
  • Рэдактар: Шаланда Аляксей
  • Выдавец: Шаланда Аляксей
  • Copyright: © 2006 by Герольд Litherland
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org