be
pdf

Гарбузік № 3

забаўляльна-навучальны часопіс для дзетак

У беларускай гісторыі рыцараў ставала. Гэта і легендарны полацкі князь Усяслаў Чарадзей, што з’яднаў крывіцкія землі ў магутнае Полацкае княства. Гэта і Вітаўт Вялікі, за часы якога нашая дзяржава — Вялікае Княства Літоўскае — разлягалася ад Балтыйскага да Чорнага мора і была найбуйнейшай дзяржавай у Еўропе. Рыцар — гэта і вялікі гетман Канстанцін Астрожскі, які шмат разоў граміў ворагаў, баронячы родны край ад маскалёў ды татараў. Жанчына-рыцар — княгіня Анастасія Слуцкая. Пяцьсот гадоў таму яна перамагала драпежных крымчакоў. Яшчэ адна дзяўчына, якую з поўным правам можна назваць рыцарам — слынная Эмілія Плятэр. Яна змагалася ў паўстанцкіх аддзелах у 1830 годзе і сталася прыкладам самаахвярнасці і адвагі. Тадэвуш Касцюшка, Давыд Гарадзенскі, Януш Радзівіл — ды ці мала нарадзіла вояў-герояў зямля беларуская? Імя кожнага з гэтых славутых людзей залатымі літарамі ўпісана ў нашую гісторыю. Пра іх апавядаюць кнігі і вершы, паданні ды песні. Пра людзей, што сталіся сімвалам роднага краю, прыкладам таго, як трэба жыць, каб жыла Бацькаўшчына.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гарбузік
  • Рэдактар: Вольга Мазурава, Палiна Грынчанка
  • Copyright: © 2011 by Нашы дзеткі
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: крыніца: http://nastaunik.info
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org