be
pdf

Герольд Litherland 03-04(11-12)2003

Навуковы геральдычны часопіс

Сёлета спаўняецца 590 год Гарадзельскай уніі паміж ВКЛ і Польшчай. Заключаная ў 1413 г. польскім каралём Уладзіславам Ягайлай і вялікім князем літоўскім Аляксандрам Вітаўтам яна аказала даволі значны ўплыў на фарміраванне шляхецкага саслоўя ВКЛ і яго геральдыку. У сувязі з гэтым, а таксама на тле маўклівага ігнаравання падзеі ў гістарычным навуковым асяроддзі Беларусі, Рэдакцыя вырашыла неяк адзначыць юбілейную дату ў прапанаваным Чытачу чарговым нумары часопіса. У раздзеле “АРТЫКУЛЫ” праблеме ўплыву Гарадзельскіх падзеяў на фарміраванне шляхецкай геральдыкі ВКЛ прысвечана даследаванне Аляксея Шаланды. Дзейнасць лідара ваўкавыскай шляхты ў ХVІІІ ст. Стэфана Алендскага ў рэдкім для беларускай гістарыяграфіі жанры палітычнай біяграфіі разглядае ў сваім артыкуле менскі гісторык Андрэй Мацук. Гісторыю жыхароў мястэчка Крынкі, а таксама дэмаграфічныя працэсы, што ў ім працякалі ў канцы ХVІІІ–пачатку ХХ ст., даследуе адзін са сталых аўтараў нашага выдання гарадзенскі навуковец Віталь Карнялюк. У раздзеле “ПАВЕДАМЛЕННІ” друкуем матэрыялы па шляхецкіх пахаваннях на могілках у вёсцы Пескі Наталлі Сліж і рэестр штэмпеляў пячатак з фондаў Гарадзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея (ГДГАМ), які склалі Святлана Палхоўская і Аляксей Шаланда. Згодна з абяцаннем адкрыцця новай рубрыкі “ГЕРАЛЬДЫКА СЁННЯ” ў гэтым нумары “Герольда Litherland” пачынаем публікаваць цыкл артыкулаў, прысвечаных праблемам стварэння новых гербаў для сучасных населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь...

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Герольд Litherland
Выдаўцы і выдавецтвы: Шаланда Аляксей
  • Месца выхаду: Горадня
  • Дата выхаду: 2003
  • Рэдактар: Шаланда Аляксей
  • Выдавец: Шаланда Аляксей
  • Copyright: © 2003 by Герольд Litherland
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Часопіс выходзіць раз у квартал і распаўсюджваецца толькі па замове; Наклад 100 асобнікаў; Пры перадруку спасылка на часопіс “Герольд Litherland” абавязковая; Адрас для допісаў і замоў: Рэспубліка Беларусь, 230024, Горадня-24, п/с 50; e-mail: Litherland@tut.by Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі часопісу Герольд Litherland
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org