be
pdf

Гісторыя беларускай літаратуры 30–40-х гг. XIX ст.

Хаўстовіч Мікола
Дапаможнік для студэнтаў філал. спец. вышэйш. навуч. устаноў.

Даследчыкі беларускай літаратуры акрэсліваюць перыяд гісторыі літаратуры 30-40-х гадоў дзевятнаццатага стагоддзя – перыядам Новай літаратуры. Новая беларуская літаратура развівалася ў двух сустрэчных кірунках: з аднаго боку, у сялянскім асяроддзі, якое зберагала фальклор і мову продкаў, з'яўляліся паэты і літаратурныя творы, пераважна ананімныя («Віншаванне бондара Савасцея», «Імяніннае віншаванне», «Вясна гола перапала» і інш.), а з другога — польскамоўныя аўтары, ураджэнцы Беларусі, якія, выкарыстоўваючы фальклор і звяртаючыся да гістарычных праблем народнага жыцця, імкнуліся, каб іх творы траплялі пад «саламяныя стрэхі». Гэта зрабіла натуральным беларуска-польскае моўна-літаратурнае суіснаванне пад вокладкамі аднаго выдання, у якіх беларускаму слову адводзілася вядучая роля ў мастацкім і маральна-этычным планах. У падручніку, апрацаваным Міколам Хаўстовічам, даецца характарыстыка літаратурнага працэсу на Беларусі ў 30–40-я гг. ХІХ ст. Аналізуецца творчасць беларуска- і польскамоўных літаратараў Беларусі сярэдзіны ХІХ ст., асвятляюцца пытанні, прадугледжаныя праграмай для вышэйшых навучальных установаў.

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Хаўстовіч Мікола
Выдаўцы і выдавецтвы: БДУ
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2001
  • Выдавец: БДУ
  • Памеры: 171с.
  • ISBN: 985–445–548–3
  • Катэгорыя: Мэтадычная літаратура, Літаратуразнаўства
  • Copyright: © 2001 by Мікола Хаўстовіч, БДУ
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Рэцэнзенты: доктар філалагічных навук, прафесар І.Ф. Штэйнер, кандыдат філалагічных навук В.А. Чамярыцкі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org