![]() |
![]() |
Еўрапейскі саюз мае спецыяльную праграму для супрацы з суседзямі на ўсходзе, у тым ліку і з Беларуссю. Гэта праграма Еўрапейскай палітыкі добрасуседства і Усходняга партнёрства. Паміж 1991 і 2006 гг. Еўрасаюз выдаткаваў Беларусі на развіццё краіны 229 млн. еўра, ці 23,6 еўра на аднаго жыхара. Гэта значна менш, чым мелі іншыя краіны-суседзі Еўрасаюзу. Грузія атрымала прыкладна 110 еўра на чалавека, Малдова — 73, Украіна — 52. Болей »
У прадмове да выданьня сказана, што гісторык – гэта ня проста фактазьбіральнік, ягоная роля зрабіць зразумелай рэчаіснасьць. Як раз у гэтым і бачць сваю ролю французкі гісторык Жан Баптыст Дзюрасэль. Эўропа ў рэтраспэектыве, менавіта так, ва ўзаемасувязі ўзаемазалежнасьці. Кожная падзея, якая мела адлюстраваньне ў пэўнай эпосе, ператваралася ў выніку ў пэўную зьяву праз некаторы час. Калі для гісторыка 1939 года пры выбары галоўнай зьяв... Болей »
Ідэя аб'яднанай Еўропы калісьці была толькі марай у розумах філосафаў і прарокаў. Віктор Гюго, напрыклад, маляваў ва ўяўленні мірныя "Злучаныя Штаты Еўропы", прасякнутыя ідэаламі гуманізму. Дзве страшныя вайны, што раздзіралі кантынент у першай палове ХХ стагоддзя, не пакінулі каменя на камені ад гэтай мары. Болей »
Кніга прысвечана святой Еуфрасінні Полацкай — патронцы Беларусь Полацкая князёўна Прадслава, якая жыла у XII стагодцзі, у юныя гады пастрыглася у манастыр, стала выдатнаю асветніцай, а пасля была прылічана да святых і прызнаная нябеснаю апякункаю Беларускай зямлі. Апрача папулярнага нарыса жыцця і духоўных подзвігаў святой, у кнігу уключана яе «Жыціе», звернутыя да Еўфрасінні Полацкай малітвы, а таксама аповяд пра загадкавае знікненне і... Болей »
ЗАТ “Сотвар”, “БелТонМэдыя” і творчае згуртаваньне “Дзіўноты й памароцтвы” прэзэнтуюць складанку правераных часам беларускіх народных і аўтарскіх казак і калыханак. 24 трэкі ў фармаце Audio-CD скампанаваныя так, каб кожная казка чаргавалася з музычным творам дзеля дасягненьня максымальнае арганічнасьці, што спрыяе лёгкаму й прыемнаму праслухоўваньню. Музычную частку складаюць кампазыцыі выбітных айчынных выканаўцаў – ад “Песьняроў” і “В... Болей »
“Жалезная заслона з арнаментам” напісана ў Гродне. Прафесар А.Пяткевіч зазначае, што ў творы пераважае іранічна-сатырычная інтанацыя. Адметнасць у наступным, піша ён: “Трапны загаловак аб’ядноўвае сцэны пасяджэнняў высокіх чыноўнікаў, якія вырашаюць розныя дзяржаўныя пытанні. Сам выбар такіх пытанняў і ўзровень абмеркавання — самахарактарыстыка “міністраў”. Даюцца толькі галасы-дыялогі персанажаў. Але і такімі сродкамі ствараецца перак... Болей »
Гэты твор — свайго роду працяг серыі раманаў: «Меч князя Вячкі» і «След ваўкалака». Жалуды, адлітыя з жалеза,— гэта сімвал, талісман, які новагародскія браталюбы слалі ўсім дастаслаўным мужам як свяшчэнны знак, заклік да яднання ў барацьбе супроць нашэсця Залатой Арды і Тэўтонскага Ордэна, супроць ворагаў, якія імкнуліся распалідь міжусобныя войны, заклік агульнымі сіламі ўсталяваць адзіную магутнуто дзяржаву. Падзеі, якія разгортваліся... Болей »
Кампазітвр Ігар Хадоска паводле асобных жалобных галашэнняў, дайшоўшых да нас з рукапісаў ХVІІ – ХVІІІ ст., стварыў першую беларускую Пасьён-Араторыю. У адрозненне ад бахаўскіх Пасьён-Араторый, дзе сюжэт пачынаецца з падзей за два дні напярэдадні яўрэйскай Пасхі, а заканчваецца пахаваннем Езуса Хрыста, твор Хадоскі распавядае толькі пра падзеі на Галгофе. Кампазітарам быў абраны метад рэканструкцыі музычнага помніка ў адпаведнасці з сeч... Болей »
Пінскі ўезд Мінскай губ., займаючы вярхоўі Прыпяці, з мноствам рэчак, азёр і балот, пераразаючых яго ва ўсіх накірунках, з’яўляецца ці не адным з самых глугіх і незнаёмых куткоў нашай Айчыны. Гэта цэнтр Палесся, самая цікавая, самая характэрная яго частка, прырода, якая да гэтых пор дзікая і захоўвае сваю першабытную прыгажосць. Тут жыве загадкавы, хмуры паляшук, пра якога ўсім вядома даўнішняе апавяданне, як быццам бы на пытанне, што ё... Болей »
“Жыццё - гэта тэатр, а тэатр - цікавае жыццё. Героі маіх твораў жывуць і ходзяць побач са мной. Усё, што з імі адбываецца, я пераношу на старонкі сваіх твораў.» - так пра сваю творчасць піша Васіль Ткачоў, вядомы ў Беларусі і па-за яе межамі пісьменнік, драматург, публіцыст і гумарыст. Зборнік п’ес “Жаночы вулей” складаецца з двух твораў – тытуловай камедыі “Жаночы вулей” і трагікамедыі “Слонімскія байкі”. Слонім - горад у Беларусі. Але... Болей »