be
mp3 epub html pdf

Квадратная варона

Сідарук Ігар
(аповеды)

Кніга аповедаў Кобрынскага пісьменніка Ігара Сідарука “Квадратная варона” уяўляе сабой зборнік прозы, складзены з твораў, напісаных у розныя часы. Навэлы, апавяданні, фантасмагорыйкі, аповеды-фантомы – вось пералік жанраў, выкарыстаных аўтарам. Чытаючы паасобныя творы зборніка мімаволі дашукваешся сувязі паміж героямі, іх лёсамі, аналогіі ў здарэннях. Кожны твор – самастойная завершаная форма, аднак ва ўсіх прасочваецца супольная рыса – фантасмагарычна-незразумела-незямное прыцягальна-адштурхоўваючае. Нешта такое, што захапляе, уцягвае і адначасова адштурхоўвае, знеахвочвае. Героі асобных твораў трапляюць у вельмі смешныя, складаныя і адначасова прымітыўныя сітуацыі, якія ніколі б не здарыліся, калі б героі мелі іншы характар, іншае выхаванне, іншыя адносіны да жыцця, да свету. Часам складаецца ўражанне, што аўтар пастараўся адкрыць свет дна, дзе людзі, страціўшы гонар і годнасць, пробуюць не жыць, а існаваць, жывучы ў сваёй скарлупе, сваім панцыры. Аднак ў кожным з панцыраў відавочна душа, некалі ранімая, а зараз счарствелая і спрымітызаваная, але тым не менш прысутная.

:
::
00:00
Беларускія аўтары: Сідарук Ігар
Выдаўцы і выдавецтвы: Часопіс Калосьсе
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка часопісу Калосьсе
  • Месца выхаду: Полацак-Горадня-Кобрынь
  • Дата выхаду: 2000
  • Выдавец: Часопіс Калосьсе
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг EEDC
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 93, 93-2
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай часопісу Калосьсе
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org