be
pdf

Лісты з-пад коўдры

Хадановіч Андрэй
Вершы

"Лісты з-пад коўдры" - гэты назоў узьнік, калі рыхтаваўся ўкраінскі пераклад гэтага зборніка. Ён выйшаў раней за беларускі. Яму бракавала глябальнай "фішкі", і тады ўзьнік гэты назоў. Гэтая адсылка да Каліноўскага прамаўляе пра новую генэрацыю творцаў, якія гавораць не ад нейкага зьбіральнага "мы" (народ, нацыя, рух, адраджэнцы й да т.п.), а ад сябе саміх. Якія ня сеюць разумнага, добрага, вечнага, бо з гэтым лепш спраўляюцца сьвятары, навукоўцы, дыктары БТ... Гэта голас цалкам прыватнага чалавека, які ня вучыць жыць, бо сам ня ведае, як гэта робіцца. Вядома, кожным тэкстам аўтар спрабуе адказаць на глябальныя пытаньні, але гэты адказ слушны толькі ў пэўны момант, а абсалютных слушнасьцяў, здаецца мне, не бывае. Ліст з-пад коўдры, як мэтафара паэзіі, — гэта такі сабе ліст шчасьця, які ты атрымліваеш, перапісваеш, рассылаеш па дваццаці адрасох, і будзе табе вялікае шчасьце! Нармалёвы культуртрэгер мусіць рассылаць такія лісты шчасьця (натуральна, нікога не абцяжарваючы перапісваньнем). Цяпер кампутары, і ня трэба нічога перапісваць. Задача й прыемнасьць — ствараць і пашыраць. Ня толькі ж гербалайфу памнажацца! Можна памнажаць усё тое радаснае, крэатыўнае й на сёньня экзатычнае, што робіць чалавека чалавекам, а пасьля ўжо беларусам, інтэлектуалам, паэтам, паштаром шчасьця. (З размовы карэспандэнта газэты "Наша ніва" Сьвятлана Курс з аўтарам "Лістоў з-пад коўдры" Андрэем Хадановічам)

Беларускія аўтары: Хадановіч Андрэй
Выдаўцы і выдавецтвы: Логвінаў
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2004
  • Рэдактар: Бушлякоў Юрась
  • Выдавец: Логвінаў
  • Памеры: 150с.
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2004 by Андрэй Хадановіч
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Прыватны каталёг
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org