be
djvu

Лідскі Летапісец 07

краязнаўчы, гісторыка-літаратурны часопіс

Шаноўнае спадарства. Нарэшце паспяхова завяршылася барацьба рэдакцыі часопіса "Лідскі летапісец", Лідскай арганізацыі Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і грамадскасці горада за рэгістрацыю нашага часопіса. Нягледзячы на жорсткі супраціў Лідскага гарвыканкама 29 чэрвеня 1999 года часопіс "Лідскі летапісец" быў зарэгістраваны Дзяржаўным камітэтам Рэспублікі Беларусь па друку і Валеры Сліўкін, старшыня Лідскай арганізацыі Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, які выступаў заснавальнікам, атрымаў Пасведчанне аб рэгістрацыі перыядычнага выдання № 1342. За перыяд з канца 1998 года ў краіне зарэгістравана 2 новых беларускамоўных перыядычных выданні (адно з іх "Лідскі летапісец") і 19 — рускамоўных. Згодна са звесткамі Дзяржаўнага камітэта па друку (па стану на 1 жніўня 1999 года), у краіне выдаецца 118 беларускамоўных і 314 рускамоўных перыядычных выданняў. Усяго на 1 жніўня зарэгістравана 1.055 выданняў — на 54 болын, чым напрьпсанцы 1998 года. Прычым, за гэты час у Беларусі з'явілася 25 новых газет, 28 часопісаў і 1 бюлетэнь. Калі напрыканцы 1998 года было зарэгістравана 496 выданняў, якія выкарыстоўваюць у тьм ліку беларускую мову, і 530 выданняў, якія, сярод іншых, прьмяняюць рускую мову, тоцяпер у Беларусі, адпаведна, дзейнічаюць 520 і 557 падобных выданняў.

Пэрыёдыка: Лідскі Летапісец
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 1999-01
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Copyright: © -1997-2010 by Лідскі Летапісец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1976., EEDC — 3228, 3228-2
  • Дадатковая даведка: Заснавальнік і навуковы кансультант: Валеры Сліўкін, старшы навуковы супрацоўнік Лідскага краязнаўчага музея, кандыдат геаграфічных навук; Аўтары нясуць поўную адказнасьць за гістарычную дакладнасьць сваіх матэрыялаў
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org