be
Лявон

Лявон

Казлоўшчык Уладзіслаў
Апавяданне

Паэт і публіцыст Уладзіслаў Казлоўшчык (сапр. Казлоўскі) нарадзіўся 29 чэрвеня 1896 года ў вёсцы Залессе Сакольскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Падляшскае ваяводства ў Польшчы). У 1918–1919 гадах арганізаваў беларускія школы ў сваім родным Сакольскім павеце, потым займаўся наладжваннем кааператыўнай дзейнасці на Міншчыне. У 1921–1930 гадах служыў у Войску Польскім, але працягваў трымаць лучнасць з беларускім нацыянальным рухам. Звольніўшыся са службы ў рангу паручніка, прыехаў у Вільню, дзе арганізаваў гімнастычнае таварыства «Гайсак», выдаваў часопіс «Новы шлях» і займаўся стварэннем Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі (разам з Ф. Акінчыцам). У гэты перыяд У. Казлоўскі шмат піша, друкуецца ў часопісах «Шлях моладзі», газеце «Крыніца», асобнымі кнігамі выдае зборнік «Беларускія народныя песні з Сакольскага павета» (1930), вершаваны раман «Путы кахання» (1932). З пачаткам Другой сусветнай вайны У. Казлоўскі пераязджае ў Мінск, дзе з 1942 года рэдагуе «Беларускую газету». Здольны беларускі літаратар У. Казлоўскі, на жаль, зняславіў сваё імя супрацоўніцтвам з нямецка-фашысцкімі акупантамі, антысеміцкімі выступленнямі ў друку. За гэта і паплаціўся. Проста ў рэдакцыі сярод белага дня 13 лістапада 1943 года ён быў застрэлены савецкімі партызанамі.


        Увесь твор у адным файле

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org
Выдавецкая сэрыя: Расстраляная літаратура
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2019
  • Выдавец: Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2019 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Упершыню — час. «Новы шлях», 1935, № 4. Друкуецца паводле выд.: Вяртанне да сваіх: Станіслаў Грынкевіч, Франук Грышкевіч, Уладыслаў Казлоўшчык / Укл., прадм., камент. С. Чыгрына. Беласток, 1999. Датуецца годам публікацыі.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org