be
pdf

Народная Воля 38 (4393) 2019

Паважаныя Анатоль Аляксандравіч і Васіль Васільевіч! Тры гады мінула з таго дня, як не стала Народнага паэта Беларусі, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча Ніла Гілевіча. Заслугі яго перад нашай дзяржавай бясспрэчныя. У 1985–1995 гадах ён быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі, членам Прэзідыума ВС Рэспублікі Беларусь, з’яўляўся старшынёй Пастаяннай камісіі ВС па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны. Шмат гадоў узначальваў Саюз пісьменнікаў Беларусі, ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. На творчым рахунку Ніла Гілевіча – больш за 100 кніг паэзіі, публіцыстыкі, перакладаў са славянскіх моў. Незадоўга да смерці выйшаў у свет Збор твораў пісьменніка ў 23 тамах. Яго творы заслужана ўвайшлі ў залаты фонд беларускай літаратуры, вывучаюцца ў школьнай і ўніверсітэцкай праграмах. На вершы Ніла Гілевіча айчыннымі кампазітарамі напісаны папулярныя песні “Вы шуміце, бярозы”, “Шлях да Беларусі”, “Я хаджу закаханы”, “Жаўраначка”, “Палыновая ростань” ды іншыя. За плённую літаратурную і грамадскую дзейнасць Ніл Сымонавіч быў уганараваны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Янкі Купалы і Міжнароднай прэміяй імя Хрысты Боцева, узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Дружбы народаў, медалём Францішка Скарыны, балгарскім ордэнам “Кірыл і Мяфодзій”, ордэнам Югаслаўскай Зоркі, украінскім ордэнам Яраслава Мудрага.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-05-17
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2019 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org