be
pdf

Народная Воля 78 (4433) 2019

Нядаўна Белстат апублікаваў «Статыстычны штогоднік», у якім сабраны падрабязныя дадзеныя па ўсіх сферах жыцця беларусаў – аб занятасці, узроўні жыцця, адукацыі, здароўі, сацыяльным забеспячэнні, правапарушэннях і г.д. Лічбы падаюцца ў параўнанні з мінулымі гадамі, таму інфармацыя выглядае досыць цікавай. Так, напрыклад, аказваецца, у Беларусі да гэтага часу досыць шмат людзей, якія жывуць за мяжой беднасці, – узровень іх сярэднедушавых наяўных рэс урсаў ніжэйшы за бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ). Такіх беларусаў летась было больш за паўмільёна – 511,5 тысячы чалавек (5,6% ад агульнай колькасці насельніцтва). БПМ у 2018 годзе складаў усяго толькі 210,6 рубля. Але гэты леташні паказчык некалькі лепшы за той, які назіраўся ў 2017 годзе, – тады за мяжой беднасці апынуліся 5,9% жыхароў краіны (528,1 тысячы чалавек). А найгоршы паказчык за апошнія восем гадоў зафіксаваны ў 2011 годзе, калі за мяжой беднасці жылі ажно 655,5 тысячы чалавек, альбо 7,3% ад агульнай колькасці насельніцтва. Ёсць у статыстыцы, якая вызначае ўзровень жыцця, яшчэ адзін паказчык – колькасць насельніцтва з узроўнем сярэднедушавых наяўных рэс урсаў ніжэй мінімальнага спажывецкага бюджэту. Гэта тыя, хто не можа дазволіць сабе набыць тавары і паслугі для задавальнення асноўных патрэб –менавіта з такіх патрэб і складаецца мінімальны спажывецкі бюджэт, які штогод вызначае ўрад. Летась у Беларусі ён складаў 344 рублі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-10-04
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2019 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org