be
pdf

Народная Воля 171-172

Прызначаны новыя кіраўнікі беларускага спорту. У адстаўку адпраўлены міністр спорту Алег Качан і памочнік па справах фізкультуры і спорту Ігар Заічкоў. “Раскажыце, Алег Леанідавіч: якія ж прычыны прывялі да такой катастрофы ў ваш перыяд кіравання? — спытаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся на Алімпійскім сходзе да цяпер ужо былога міністра спорту Алега Качана. — Усё можаце расказваць: пра асабнякі, якія вы будуеце за кошт спартыўнай галіны, дарэчы, з памочнікам, можа, з адным, з другім віцэ-прэзідэнтам. Усё расказвайце! Нашым людзям цікава будзе паслухаць... Рыхтуючыся да Алімпійскага сходу, я паралельна даручыў Камітэту дзяржкантролю і іншым структурам праверыць, як жа вы рыхтаваліся да галоўных стартаў чатырохгоддзя. Вынікі сумныя. Аказалася, што праз бяздзейнасць службовых асоб Мінспорту частка востра неабходнага інвентару была закуплена напярэдадні, падчас і нават пасля Алімпіяды! Алімпіяда прайшла, а яны закупілі абсталяванне, каб алімпійскіх чэмпіёнаў рыхтаваць. Больш за паўмільярда рублёў прастойвае цяпер. А сёння выступаў спецыяліст па конях, там нямэтавага выкарыстання каля 600 мільёнаў рублёў выяўлена! Праўда, Заічкоў гэта з даклада прэзідэнта прыбраў і выхваляўся свайму памагатаму: “Ты не хвалюйся, я выкрасліў!” Ды вас толькі за гэта трэба ўзяць і выгнаць з працы. І не рабіце выгляд, што гэта не так!”

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2012-11-05
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2012 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org