be
pdf

Народная Воля 35-36

Ахвяруе жыццём, каб чалавекам звацца. Тры гадзіны доўжылася спатканне асуджанага ў Віцебску актывіста партыі КХП—БНФ Сяргея Каваленкі з жонкай Аленай. Навіны сумныя. Сяргей не спыніў галадоўку і не збіраецца гэтага рабіць. Фактычна ён ідзе на смерць. “Ён страціў ужо каля трыццаці кілаграмаў, яму нават цяжка сядзець, бо пад скурай зусім няма тлушчавай праслойкі. Ад слабасці ў яго круціцца галава, баляць сэрца, ныркі, печань, — расказала Алена. — Не, ён мне не скардзіўся, гэта я ўжо сама выпытвала”. Тым не менш Сяргей Каваленка збіраецца галадаць і далей. — Сяргей сказаў мне, што пойдзе ў сваім намеры да канца. Кажа, што ніколі не адчуваў у сабе такой маральнай сілы. Я ў пачатку размовы спрабавала прасіць, каб ён спыніў галадоўку, аднак муж адразу абарваў гэтыя размовы і сказаў, што больш з гэтага шляху не сыдзе. Дадаў, што лічыць ганьбай тое, што тады, раней, пачаў ёсці, — распавяла Алена. Яна просіць усіх ратаваць мужа, яна не ведае, што рабіць... “Яго хопіць толькі на тыдзень!” — сцвярджае жанчына.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2012-03-05
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2012 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org