- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з рэдактарамі некаторых беларускіх газет і інфармацыйных агенцтваў паведаміў, што нічога не ведаў пра тое, што асуджаны праваабаронца Алесь Бяляцкі выплаціў грошы, якія, згодна з прысудам, мусіў заплаціць у беларускую казну. Дырэктар БелаПАН Алесь Ліпай на сваё пытанне пра лёс Бяляцкага з вуснаў Лукашэнкі пачуў: “Гэта сур’ёзны аргумент. Тут справа не ў палітыцы і не ў пазіцыі самога Бяляцкага. Клянуся вам, я яго не ведаў і не ведаю”. Кіраўнік краіны зазначыў, што “падаткі — гэта святое”, і запэўніў, што, калі інфармацыя аб кампенсацыі шкоды пацвердзіцца, то будзе разгледжана пытанне аб вызваленні Бяляцкага. Ты не менш праваабаронца, намеснік прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, пачэсны грамадзянін Парыжа Алесь Бяляцкі ўсё яшчэ знаходзіцца за кратамі.