be
pdf

Народная Воля 101-102 / 2008

Мінск прапанаваў Маскве змяніць дамову на пастаўкі газу "Расійскі бок пераглядае свае ўласныя планы па змене коштаў на газ унутры краіны. У прыватнасці, быў шэраг заяў Мінэканамразвіцця, што Расія ў 2011 годзе не выйдзе на роўна-прыбытковыя кошты, так званыя кошты net-back для расійскіх спажыўцоў", - кажа віцэ-прэм'ер урада Беларусі Андрэй Кабякоў. У сувязі з тым, што кошты на нафту выраслі не так, як прагназавалася ў 2006 годзе, то і кошты на газ, разлічаныя па формулах, значна адрозніваюцца ад тых параметраў, якія расійскі бок закладваў у свае прагнозы ў 2006 годзе, а таксама ад тых, якія ляглі ў аснову беларуска-расійскай дамовы па пастаўках газу, падпісанай у 2006 годзе. - Мы бачым, што расійскі бок пераглядае свае планы і прапануем Расіі зрабіць адпаведныя карэктывы і ў гандлі газам з Беларуссю. Сёння гэта з'яўляецца прадметам перамоў, - заявіў у інтэрв'ю "Інтэрфаксу" Андрэй Кабякоў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК "Народная Воля"
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2008-07-11
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК "Народная Воля"
  • Copyright: © 2008 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выдаецца з ліпеня 1995 на беларускай і рускай мовах; Адрас рэдакцыі: 220030 Мінск, вул. Энгельса 34а; прыёмная: тэл./факс (017) 3286871; тэл./факс рэкламнага аддзела: 3286904, 3286906; e-mail: nv@promedia.by; http://www.nv-online.info Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org