be
pdf

Народная Воля 160-161

Почырк Шэймана. Навіна аб тым, што Аляксандр Лукашэнка напрыканцы мінулага тыдня сустрэўся з прадстаўнікамі сваёй ініцыятыўнай групы па вылучэнні на новы прэзідэнцкі тэрмін, стала адной з самых абмяркоўваемых сярод экспертаў. Бо гэтых самых прадстаўнікоў, згодна з тэлевізійным кадрам, на сустрэчы было ўсяго два — Аляксандр Радзькоў і Віктар Шэйман. І гэта значыць, што "шэры кардынал", які сядзеў па левую руку ад прэзідэнта, вярнуўся ў вялікую палітыку. Шэйман, адзін з тых "старых ваўкоў", якія прывялі Аляксандра Лукашэнку да ўлады, два гады таму вымушаны быў пакінуць кабінет дзяржсакратара Савета нацыянальнай бяспекі. Фармальна — з-за выбуху, які адбыўся ў Мінску падчас святкавання Дня незалежнасці. Нефармальна — пацярпеў паразу ў канкурэнцыі з "маладымі ваўкамі". Як вядома, старэйшы сын беларускага кіраўніка Віктар Лукашэнка стаў дарадцам бацькі па пытаннях нацыянальнай бяспекі, з часам набраў моц, пачаў браць сілавыя структуры пад свой кантроль, актыўна ўдзельнічаць у расстаноўцы новых кадраў. І на гэтай паляне двум Віктарам, верагодна, стала цесна. Шэймана звольнілі. Ён знік так раптоўна і так адусюль, што былыя падначаленыя ўсур'ёз клапаціліся: "Ці жывы?" Чуткі падаграваліся тым, што адначасова праходзіла маштабная зачыстка "шэйманаўскіх" — яны масава сыходзілі на пенсію ці звальняліся з сілавых ведамстваў. Але чалавек, якога справядліва называлі "шэрым кардыналам" пры Лукашэнку, аказаўся надзвычай жывучым. І пасля, як усім думалася, няміласці выплыў на пасадзе памочніка прэзідэнта — пасла па асобых дар

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010-10-12
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2010 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org