be
pdf

Народная Воля 44-45

Сустрэнемся 25 сакавіка! Мінгарвыканкам дазволіў дэмакратычным арганізацыям правесці 25 сакавіка ў Мінску акцыю з нагоды чарговых угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, але пры гэтым унёс карэктывы ў яе сцэнарый, паведаміў БелаПАН старшыня сталічнай арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч. “Мы планавалі прайсці ад Акадэміі навук па тратуарах да сквера Янкі Купалы, каб правесці там мітынг. Аднак гарадскія ўлады традыцыйна прапанавалі нам правесці мітынг на плошчы Бангалор”, — сказаў ён. Паводле слоў Івашкевіча, час і месца збору ўдзельнікаў мерапрыемства засталіся ранейшымі — у 18.00 на пляцоўцы каля будынка прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук. “Так што людзі могуць бесперашкодна прыходзіць, каб адсвяткаваць Дзень Волі, прыносіць нацыянальную сімволіку. Як даць працяг святкаванню, вырашым на месцы”, — дадаў ён. Лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч адзначыў, што дзеянні арганізатараў акцыі “будуць залежаць ад колькасці людзей, якія сабраліся, каб узяць удзел у шэсці, і іх настрою”. “У нас ёсць розныя варыянты развіцця падзей, але адно магу сказаць дакладна, што на плошчу Бангалор мы людзей не павядзём”, — падкрэсліў лідэр Партыі БНФ.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010-03-23
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2010 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org