be
pdf

Народная Воля 63-64

Пасля нашай апошняй сустрэчы з Вамі, Аляксандр Рыгоравіч, прайшло 12 гадоў. Тая сустрэча адбылася на Макаёнка, 9, калі Вы прыязджалі на Белтэлерадыёкампанію, каб сказаць “дзякуй” журналістам, што падтрымалі Вас у прэзідэнцкай выбарчай кампаніі на другі тэрмін. Я не ўваходзіла ў лік тых журналістаў, і мне ў хуткім часе прыйшлося сысці з тэлебачання. Шмат чаго адбылося за гэтыя гады і ў маім жыцці, і ў Вашым: некалькі разоў я ў думках намагалася звярнуцца да Вас на правах даўняга знаёмства і з тым, каб засцерагчы ад шматлікіх памылак. І вось цяпер, улічваючы небяспечную сітуацыю ў Беларусі, я ўсё ж звяртаюся. Пакуль выходзіць “Народная Воля”, пакуль ёсць дзе выказацца, пакуль яшчэ можна не дапусціць горшага. Спыніцеся, Аляксандр Рыгоравіч! Не бярыце грэх на душу: не ламайце лёсы і жыцці людзей. Упэўнена, Вам гэта цяжка зрабіць, але прымусьце сябе. І Вам адразу стане лягчэй. Вы добра ведаеце, што спецслужбы падчас выбараў перайгралі саміх сябе, зрабілі і Вас асабіста, і беларусаў закладнікамі перад Захадам і перад Расіяй. І я звяртаюся да Вас ад імя беларускіх жанчын, якім неабыякавы лёс нашай краіны: дайце загад вызваліць усіх зняволеных за падзеі 19 снежня 2010 года. Не падзяляйце беларусаў на сваіх і чужых.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2011-04-29
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2011 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org