be
pdf

Наша Ніва 33 (343) 2003

першая беларуская газэта

Няясны пераварот у своеасаблівай партыію Чуткі, што 6 верасьня можа адбыцца раскол ЛДП, зьявіліся напярэдадні зьезду. Першую паразу Сяргей Гайдукевіч пацярпеў на выбарах сакратара зьезду. Большасьць дэлегатаў прагаласавалі за кандыдатуру першага намесьніка старшыні Аляксандра Рабатая. Потым іншы намесьнік, Алег Маркевіч, зьвінаваціў Гайдукевіча ў аўтарытарных мэтадах кіраваньня, маргіналізацыі партыі, карупцыі і г.д. Страціўшы кантроль за ходам зьезду, Гайдукевіч сышоў з залі і заклікаў прыхільнікаў пайсьці разам зь ім. Апанэнты Гайдукевіча даводзяць, што большасьць засталася на зьезьдзе. З кім пайшла большасьць, на працягу месяца павінен вырашыць Мінюст. Рэшта дэлегатаў унесла зьмены ў статут партыі, зьняла з пасады старшыні Гайдукевіча, выбрала Вышэйшую раду зь пяці чалавек — Алега Маркевіча, Аляксандра Рабатая, Андрэя Курса, Віталя Прышчэпава (старшыня Віцебскай абласной арганізацыі) і Сяргея Талка (кіраўнік Бабруйскай арганізацыі). Да сакавіка 2004-га зьезд перадаў Вышэйшай радзе свае паўнамоцтвы. Усе гэтыя эпахальныя зьмены былі ажыцьцёўленыя за паўгадзіны, што заставаліся да сканчэньня тэрміну арэнды памяшканьня. Гайдукевіч у панядзелак раніцай адправіўся ў Мінюст, куды прыхапіў з сабой пячатку і рэгістрацыйныя дакумэнты партыі. Туды ж паехаў і прадстаўнік новага кіраўніцтва Аляксандар Рабатай. Офіс на вул. Платонава, 22 кантралявалі апанэнты Гайдукевіча. Сытуацыя там была нэрвовая: хтосьці распусьціў чуткі, што магчымы сілавы захоп офісу. На сьценах яшчэ віселі партрэты Гайдукевіча. «Зьняць не пасьпелі

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2003-09-12
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org