- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
100 гадоў з дня нараджэння Васіля Віткі. Вітка Васіль (сапр. Крысько Цімох), нарадзіўся 16.05.1911 г. у вёсцы Еўлічы Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Слуцкай прафтэх-школы (1928) працаваў слесарам на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце, у заводскай шматтыражцы (1929-1930), рэдакцыях газет «Камуніст» (Бабруйск, 1930-1933), «Ударнік» (Жлобін, 1933-1935), «Чырвоная змена» (1935-1937), «Літаратура і мастацтва» (1937-1938) і часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1938-1939). Удзельнічаў у паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і да самага пачатку вайны працаваў сакратаром Беластоцкага абласнога аддзялення СП БССР. 3 пачатку Вялікай Айчыннай вайны - у рэдакцыі газеты «Савецкая Беларусь», а з 1942 г. - у аддзеле прапаганды і агітацыі ЦК КПБ рэдактарам масавых выданняў для акупаваных раёнаў Супрацоўнічаў у сатырычных часопісах «Партызанская дубінка» і «Раздавім фашысцкую гадзіну».