- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
17 жніўня спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння Чэчата Алеся Віктаравіча - выдатнага прафесіянала педагагічнай працы, настаўніка беларускай мовы і літаратуры, выкладчыка лінгвагуманітарнага каледжа ўстановы адукацыі "Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт", дзе ўжо каля 20-ці гадоў вучыць і выхоўвае будучых педагогаў. Алесь Віктаравіч - кіраўнік суполкі ТБМ імя Ф. Скарыны Фрунзенскага раёна г. Менска, узначальвае яе больш за дзесяць гадоў. Адносіцца да працы шчыра, сумленна. Яго суполка з'яўляецца адной з лепшых у Беларусі. Ён - сябар рэспубліканскай Рады ТБМ, сябар Сакратарыяту ТБМ