be
pdf

Наша слова 16 (1115) 2013

21 красавіка ў лідскім мікрараёне Індустрыяльны была адкрыта і асвечана адноўленая мемарыяльная дошка памяці Людвіка Нарбута - вайсковага начальніка Лідскага павету падчас паўстання 1863 года, паўстанцкага палкоўніка, прызначанага за некалькі дзён да смерці галоўнакамандуючым войскаў ВКЛ. Дошку адкрывалі біскуп Аляксандр Кашкевіч, генеральны консул Польшчы ў Гародні Анджэй Хадкевіч, лідскі дэкан Вінцэнт Лісоўскі, пробашч Фарнага касцёла айцец Уладзімір Гуляй, пробашч касцёла Святога Юзафа Каласантага айцец Ян Асіповіч. Менавіта каля новазбудаванага касцёла ордэна піяраў на імя Святога Юзафа Каласантага ў форме адмысловай капліцы (праект Рычарда Грушы) і была ўстаноўлена мемарыяльная дошка з 1938 года. Дошка прайшла разам з Лідай цяжкі гістарычны шлях. Устаноўленая да 75-годдзя паўстання ў 1938 годзе на піярскім касцёле па вул. Сувальскай, у ноч з 17 на 18 верасня 1939 года, перад прыходам Чырвонай Арміі яна была затынкавана жыхарамі горада. У 1989 годзе тынк быў зняты. У 1996 годзе пасля вяртання будынка праваслаўным дошка была знятая і перададзеная ў музей. У 1997 годзе з ведама дырэктара музея Рыгора Жалезнага дошка была вывезена і схаваная на тэрыторыі аднаго з касцёлаў. Прайшло амаль 16 гадоў. Быў пабудаваны новы піярскі касцёл у Лідзе. Чатыры гады ішлі перамовы з ордэнам піяраў, пакуль правінцыял ордэна не дабраславіў устаноўку дошкі, і вось адкрыццё і асвячэнне.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2013-04-17
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны
  • Copyright: © 2013 by Наша слова
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org