be
pdf

Наша слова 9 (1108) 2013

Казімір Севярынавіч Малевіч (23 лютага 1878 (па іншых звестках — 1879), Кіеў — 15 мая 1935, Ленінград) — расійскі мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызма — кірунку ў абстрактным мастацтве. Вучыўся жывапісу, скульптуры і дойлідству ў студыі Ф. Рэрберга ў Маскве (1905-10). У 1919-22 выкладаў у Народнай мастацкай школе ў Віцебску. У 1923-27 дырэктар Ленінградскага інстытута мастацкай культуры. На мяжы 1900-10-х г. імкнуўся сумясціць прынцыпы кубізму і футурызму («На сенажаці», 1909; «Станцыя без прыпынку», 1911). З 1915 ствараў супрэматычныя кампазіцыі, у якіх поўнасцю адышоў ад адлюстравання натуральных рэчаў і з'яў, адмовіўся ад канкрэтнай сюжэтнай змястоўнасці твораў («Чорны квадрат», 1915; «Палёт аэраплана», 1915; «Чырвоны квадрат», 1917 і інш.). У 1920-я г. з дапамогай прасторавых кампазіцый («архітэктонаў») вывучаў фармальную мову пластычных мастацтваў, ствараў праекты побытавых рэчаў, малюнкі для тэкстыля і інш. У 1918 стварыў афармленне першай пастаноўкі «Містэрыі-буф» У.Маякоўскага. У пачатку 1930-х г. рабіў спробы вярнуцца да выяўленчасці ў жывапісе і перайсці да савецкай тэматыкі («Дзяўчына з чырвоным дрэўкам», 1932).

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2013-02-27
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны
  • Copyright: © 2013 by Наша слова
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org