be
pdf

Наша слова 46 (1457) 2019

"Калі вы будзеце рабіць нешта з Богам, то гэтая справа будзе прасоўвацца, а калі без Бога, то гэтая справа загіне". Словы, якія сказаў святар, адзін з адраджэнцаў Беларускай Уніяцкай Царквы Ян Матусевіч. Згадвалі добрыя абставіны, якія спрыялі адраджэнню Царквы 30 гадоў таму, пілігрымы з Беларусі ў санктуарыі абраза Маці Божай Барунскай у аднайменным мястэчку Ашмянскага раёна. Казанне ў рыма-каталіцкім храме падчас адмысловай літургіі сказаў апостальскі візітатар для беларусаў грэка-каталікоў Сяргей Гаек: - Трыццаць год таму група моладзі, і не толькі моладзі, прыбыла сюды да айца Яна Матусевіча, які быў пробашчам гэтага санктуарыя. Мы лічым нашай гісторыяй, нашым кайрусам да айца Яна, які ўжо ў той час адважыўся на роднай мове вяшчаць Божае слова, падбадзёраны на самой справе сведчаннем і змаганнем айца Уладзіслава Чарняўскага. Пілігрымы з розных парафіяў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы прыехалі ў Баруны з Менска, Маладзечна, Івацэвічаў, Гародні. Найдаўжэй да Барунаў даехаць гарадзенцам, бо Ашмяншчына - няблізкая. Кажа парах гарадзенскай парафіі Андрэй Крот: - Гэта такое нашае духоўнае яднанне з братамі і сёстрамі з іншых парафій. Мы разам узгадваем тую важную падзею, пачаткі адраджэння нашай царквы, тых людзей, якія стаялі пры яе адраджэнні. Разам з тым мы знаходзімся ў святым для нас, грэка-каталікоў, месцы - у Барунскім касцёле, каля абраза Маці Божай Барунскай, бо гэта месца нам паказвае, што традыцыя грэка-каталіцкая сягае не толькі 90-х гадоў, але нашмат глыбей.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2019-11-13
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Copyright: © 2019 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org