- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Канферэнцыя ТБМ “Сучасны стан беларускай мовы і далейшая дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў па яго паляпшэнні”. 24 студзеня ў Менску ў дольнай зале Чырвонага касцёла прайшла канферэнцыя ТБМ "Сучасны стан беларускай мовы і далейшая дзейнасць грамадскіх аб'яднанняў па яго паляпшэнні”. У канферэнцыі акрамя сяброў ТБМ з усіх рэгіёнаў Беларусі прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрства культуры, міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук, амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан. Канферэнцыю асвятлялі карэспандэнты "Роднага слова", "Белсата", "Беларускага радыё”, СБ “Беларусь сёння", "Нашай нівы”, "Звязды”, "Новага часу”, "Нашага слова". Вялікую цікавасць выклікаў даклад начальніка Кіравання ўстановаў культуры і народнай творчасці Наталлі Аўдзеевай. Нажаль, ад міністэрства адукацыі дакладу не было. Вельмі грунтоўнымі былі даклады Лявона Баршчэўскага і Вінцука Вячоркі.