be
pdf

Ніва 2010/36 (2834)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Вяселле — самы багаты і самы цікавы наш абрад і таму ахвотна паказваюць яго на сцэне ў час фальклорных мерапрыемстваў. Сёлета арганізатары VІ Вясельнай бяседы, якая 29 жніўня адбылася ў гарадскім амфітэатры ў Гайнаўцы, рашыліся пакарыстацца вядомай белавежскай маркай. Сваё асноўнае мерапрыемства назвалі „Вясельнай бяседай рэгіёна Белавежскай пушчы”, зрабілі акцэнт на гатаванне і дэгустацыю белавежскага гуляшу з дзічыны ды продаж мясцовых харчоў з пад Белавежскай пушчы, з абодвух бакоў мяжы. Каб прыцягнуць да мерапрыемства публіку, яшчэ да вясельнай бяседы Гжэгаж Русак, кухар, расказчык і заадно старшыня Польскай палаты рэгіянальнага прадукту, са сваімі памагатымі мелі зварыць дзве тысячы літраў белавежскага супу (прыблізна пяць тысяч порцый) і накарміць ім як найбольш вясельнай публікі ды ў час імпрэзы ўстанавіць новы рэкорд Гінеса ў варэнні белавежскага гуляшу. — Вясельнікі будуць есці, пасля бяздомных накормяць, і яшчэ ў прытулак „Цяпак” занясуць суп, каб там можна было ім сабак пачаставаць, — жартавала яшчэ да мерапрыемства жыхарка Гайнаўкі. — Я думаю, што публіка з’есць увесь гуляш, а калі гэтага не зробіць, то будзем яго бясплатна раздаваць у дамах апекі, — скажа пазней галоўны кухар Гжэгаж Русак. — Наша работа будзе правярацца адмысловай камісіяй і толькі пазней абвесцяць ці мы справіліся з рэкордам Гінеса. (Аляксей Мароз, Беларускае вяселле з пад Белавежскай пушчы, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2010-09-05
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2010 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org