be
pdf

Ніва 2011/34 (2884)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

„Прымакі” запрасілі на бяседу. Славутыя „Прымакі” запрасілі ў першую жнівеньскую суботу (6.08.) на фэст у Міхалова — першую „Прымацкую бяседу”. Заадно на сваё пятнаццацігоддзе! „Юрка Астапчук цяпер працуе ў Міхалове, дык цепліцца ў душах надзея, што і беларушчына тут хоць крыху адродзіцца”, — яшчэ перад святам у амфітэатры над міхалоўскім азярцом сказаў Аляксандр Саковіч, сын 108-гадовага беларускага дзеяча Антона. Старэйшых міхалоўскага мафусаіла на фэсце быць не магло сярод шматлюднай публікі, якая стала збірацца ў 17 гадзін пад сапраўды летнім сонцам, пры свежым ветрыку. Прыемна было пагуляць на свяце беларускай песні аж да глыбокай ночы, у прысутнасці прадстаўнікоў беларускай дыпламатыі, Культурнага цэнтра Беларусі, беларускай арганізацыі, самаўрадаў, урада Польшчы і Беларусі. Можна было прыкмеціць, не абмінутых прывітаннямі са сцэны, між іншым, дэпутатаў польскага Сейма, а ў прыватнасці кандыдатаў на маючых адбыцца парламенцкіх выбарах. Такія мерапрыемствы — вельмі добрая нагода паказацца сярод беларускіх выбарцаў. А паявіўся таксама — неафіцыйна, у водпуску — міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка, спецыяльна на юбілей „Прымакоў”.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2011-08-21
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2011 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org