be
pdf

Ніва 2011/28 (2878)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Другога ліпеня ў Саколцы была адкрыта мемарыяльная дошка, прысвечаная кампазітару Яну Тарасевічу. Мерапрыемства звязана было з пяцідзесятымі ўгодкамі з дня смерці гэтага выдатнага беларускага мастака. Ян Тарасевіч нарадзіўся ў Саколцы ў 1893 годзе. З гэтым горадам звязаная большая частка яго жыццёвага і творчага шляху. Тут на могілках знайшоў ён свой апошні спачын. Скончыў музычную школу ў Пецярбургу. Быў вучнем выдатнага прафесара Мікалая Абрамычава, сябра самога Пятра Чайкоўскага. Ян Тарасевіч пакінуў па сабе 113 твораў і адзін незавершаны канцэрт. Апрача музычнай дзейнасці кампазітар удзельнічаў у стваранні Беларускай Народнай Рэспублікі. Ініцыятарам адкрыцця мемарыяльнай дошкі было Згуртаванне „Сакольшчына”. Згодна са словамі Андрэя Гарбуза, намесніка старшыні згуртавання, дошка, якая знаходзіцца пры галоўнай вуліцы горада, мае прыпамінаць аб прызабытым земляку. Інфармацыя пра Тарасевіча запісана на трох мовах: беларускай, англійскай і польскай.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2011-07-10
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2011 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org